Пекін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 195:
Насельніцтва ўсёй адміністрацыйнай тэрыторыі Пекіна, вызначанаецца як агульная колькасць людзей, якія пражываюць на ёй больш за 6 месяцаў у годзе, па стане на [[31 снежня]] [[2009]] года гэтая лічба склала 19,720,000 чалавек. З іх 12,460,000 былі ўладальнікамі пекінскай прапіскі, астатнія пражывалі па часовых дазволах<ref>[http://russian.news.cn/china/2011-01/30/c_13713499.htm «Власти Пекина намерены сдерживать чрезмерный рост численности населения города»]. Xinhua News Agency.</ref>. Акрамя таго, у Пекіне жыве і працуе звыш 10 млн рабочых мігрантаў, галоўным чынам, з сельскіх раёнаў, званых міньгунамі ({{lang-zh|民工}} — літаральна «працоўныя з сялян»), якія жывуць у горадзе незаконна, з-за чаго іх таксама называюць хэйжэнь ({{lang-zh|黑人}} — літаральна «чорныя людзі»). Гэта самая неабароненая і дыскрымінаваная частка грамадства, адначасова крыніца таннай рабочай сілы і злачыннасці<ref>Флэш-фільм [http://www.commonlanguageproject.net/flash/Fang_Beijing/ «The Hotel Between Heaven and Hell»]. commonlanguageproject.net</ref>. Насельніцтва ўласна гарадской зоны складае каля 7,5 млн чалавек.
 
На канец 2017 года ў Пекіне колькасць пастаяннага насельніцтва склала 21,707 млн ​​чалавек, скараціўшыся на 22 тыс. або 0,1% ў параўнанні з паказчыкам у канцы 2016 года. Да канца 2017 года ў кітайскай сталіцы пражывала 2,264 мільёна чалавек ва ўзросце да 14 гадоў, што склала 10,4 % ад агульнай колькасці гарадскога насельніцтва. Пры гэтым колькасць пастаяннага насельніцтва ва ўзросце ад 15 да 59 гадоў склала 15,861 мільёна чалавек (73,1 %), ва ўзросце 60 гадоў і старэй - 3,582 мільёна чалавек (16,5 %). У прыватнасці, 86,5 % з агульнай колькасці пастаяннага насельніцтва Пекіна складаюць жыхары гарадоў (18,766 млн чалавек), колькасць сельскага насельніцтва дасягнула 2,941 мільёна чалавек<ref>[http://zviazda.by/be/news/20180129/1517207573-u-pekine-217-mln-zhyharou zviazda.by]</ref>.
 
Сярод пекінцаў 95% складаюць [[ханьцы]], г.зн. этнічныя кітайцы. Асноўныя нацыянальныя меншасці складаюць [[маньчжуры]], [[хуэйцы]], [[манголы]] і іншыя. У Пекіне таксама размяшчаецца Тыбецкая сярэдняя школа другой ступені для [[тыбетцы|тыбецкіх]] дзяцей. У горадзе пражывае значная колькасць іншаземцаў, галоўным чынам прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў замежных кампаній і студэнтаў. Большасць іншаземцаў селіцца ў густанаселеных паўночных, паўночна-ўсходніх і ўсходніх раёнах горада. У апошнія гады назіраецца вялікі прыток грамадзян [[Паўднёвая Карэя|Паўднёвай Карэі]], якія ўжо складаюць самую вялікую замежную дыяспару ў Кітаі. Большасць карэйцаў пражывае ў раёнах [[Ванцзін]] і [[Удаокоу]].