Германія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 88:
{{main|Гісторыя Германіі}}
[[Файл:Weltliche Schatzkammer Wien (169)pano2.jpg|thumb|180px|left|Імператарская карона. Свяшчэнная Рымская імперыя.]]
На тэрыторыі Германіі чалавек жыве з эпохі ніжняга палеаліту (500-300 тыс. гадоў да н. э.), аб чым сведчаць археалагічныя знаходкі гейдэльбергскага чалавека і астанкаў больш позняга [[Неандэрталец|неандэртальца]]. У [[Жалезны век|жалезным стагоі]] на тэрыторыі Германіі былі пашыраны гальштацкая (пераважна кельцкая) і латэнская археалагічныя культуры, лужыцкая культура (верагодна, протаславянская).
 
Уладары [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]], якая ўзнікла ў 10 ст. іменаваліся германскімі імператарамі, яны кіравалі кангламератам незалежных дзяржаў, вольных гарадоў і незалежных феадальных уладанняў (княстваў, герцагстваў, графстваў). Палітычнае аб'яднанне нямецкамоўнага насельніцтва было паэтапна ажыццёўлена на працягу 19 ст. Аўстрыя стварыла Германскі саюз, які праіснаваў з [[1815]] да 1866 як дэцэнтралізаваная канфедэрацыя дзяржаў. У [[1871]] [[Каралеўства Прусія|Прусія]] аб'яднала дзяржавы Саюза пад сваёй эгідай у Германскую імперыю. Амаль 75 гадоў (1871—1945) гэтая дзяржава стала адной з вядучых сусветных дзяржаў, аб'ядноўвала ў сваіх межах усе асноўныя нямецкамоўныя народнасці Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы, за выключэннем нямецкамоўнага насельніцтва [[Аўстрыя|Аўстрыі]] і [[Швейцарыя|Швейцарыі]]. На тэрыторыі Германскай імперыі, калі не лічыць невялікіх змен, у [[1918]] паўстала Веймарская рэспубліка. У [[1933]] гэтая жа тэрыторыя ператварылася ў нацысцкі Трэці рэйх. Пасля паразы нацысцкай дзяржавы ў [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайне]] Германія была занятая саюзнікамі-пераможцамі і падзеленая на чатыры зоны акупацыі. Пасляваеннае дзяленне было афіцыйна замацавана стварэннем двух нямецкіх дзяржаў: Федэратыўнай Рэспублікі Германія (ФРГ, Заходняй Германіі), якая ўключала фактычна (але не юрыдычна) Заходні Берлін, і Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ГДР, Усходняй Германіі). Ланцуг драматычных падзей (кульмінацыя прыйшлася на [[1990]]) прывяла да аб'яднання двух Германій: Усходняя Германія стала часткай ФРГ.