Іван Іванавіч Насовіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
Значнымі былі і фальклорна-этнаграфічныя працы І. І. Насовіча, галоўная сярод якіх — «Зборнік беларускіх прыказак» (1867, залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства), які змяшчае каля 3,5 тыс. [[прыказка|прыказак]], [[прымаўка|прымавак]], [[прыгаворка|прыгаворак]], [[праклён]]аў, [[скорагаворка|скорагаворак]] і інш. блізкіх да іх паняццяў. У зборніку раскрываецца сэнс прыказак, выяўляецца іх паходжанне, даюцца эквіваленты з рускай мовы, а ў многіх выпадках і з інш. моў. Потым выйшлі зборнікі «Беларускія прыказкі і прымаўкі» (1868), «Беларускія прыказкі і загадкі» (1868), «Беларускія песні» (1873, больш за 350 тэкстаў), вядомы рукапіс зборніка «Легенды, паданні, быліны, байкі, анекдоты» не выяўлены і інш. зборнікі. Зборнікі адкрываюцца прадмовамі аўтара, у якіх І. І. Насовіч выказваў свае погляды на беларускую народную вусна-паэтычную творчасць.
 
Аўтарству І. І. Насовіча належыць гістарычна-лінгвістычны нарыс «Aб плямёнах да часоў Рурыка, што засялялі беларускую тэрыторыю» (рукапіс захоўваецца ў Бібліятэцы РАН у Санкт-Пецярбургу), дзе ён м. інш. даводзіў, што назвы плямёнаў «дрыгавічы», «радзімічы», «крывічы» і інш. паходзяць ад беларускіх народных слоў. Пакінуў гісторыка-мемуарную працу «Успамінаў майго жыцця» (рукапіс захоўваецца ў Інстытуце мовазнаўства [[НАН Беларусі]]). Таксама аўтар артыкулаў, прысвечаных песеннай культуры беларусаў. Пераклаў з лацінскай мовы 3-томную працу [[А. Тэйнер]]а «Старажытныя помнікі, што асвятляюць гісторыю Польшчы і Літвы», у якой адлюстраваны ўзаемадачыненні Польшчы і [[ВКЛ]], асветлена гісторыя беларускіх зямель з 1217 да 1696 г.
 
== Бібліяграфія ==