Германія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 102:
 
=== Свяшчэнная Рымская імперыя ===
Пасля распаду Рымскай імперыі ў Заходняй Еўропе ўтварылася [[Франкская дзяржава]], якая ўжо праз тры стагоддзі, пры [[Карл Вялікі|Карле Вялікім]], ператварылася ў імперыю ([[800|800 г.]]). Імперыя Карла ахоплівала тэрыторыі некалькіх сучасных дзяржаў, у прыватнасці Германіі. Аднак імперыя Карла Вялікага праіснавала нядоўга - унукі гэтага імператара падзялілі яе паміж сабой, у выніку чаго ўтварыліся тры каралеўства - [[Заходне-Франкскае каралеўства|Заходне-Франкскае]] (пазней Францыя), [[Усходне-Франкскае каралеўства|Усходне-Франкскае]] (пазней Германія) і [[Сярэдняе каралеўства|Сярэдзіннае каралеўства]] (неўзабаве распаўся на [[Італія|Італію]], [[Праванс]] і [[Латарынгія (герцагства)|Латарынгію]]).
Уладары [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]], якая ўзнікла ў 10 ст. іменаваліся германскімі імператарамі, яны кіравалі кангламератам незалежных дзяржаў, вольных гарадоў і незалежных феадальных уладанняў (княстваў, герцагстваў, графстваў). Палітычнае аб'яднанне нямецкамоўнага насельніцтва было паэтапна ажыццёўлена на працягу 19 ст. Аўстрыя стварыла Германскі саюз, які праіснаваў з [[1815]] да 1866 як дэцэнтралізаваная канфедэрацыя дзяржаў. У [[1871]] [[Каралеўства Прусія|Прусія]] аб'яднала дзяржавы Саюза пад сваёй эгідай у Германскую імперыю. Амаль 75 гадоў (1871—1945) гэтая дзяржава стала адной з вядучых сусветных дзяржаў, аб'ядноўвала ў сваіх межах усе асноўныя нямецкамоўныя народнасці Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы, за выключэннем нямецкамоўнага насельніцтва [[Аўстрыя|Аўстрыі]] і [[Швейцарыя|Швейцарыі]]. На тэрыторыі Германскай імперыі, калі не лічыць невялікіх змен, у [[1918]] паўстала Веймарская рэспубліка. У [[1933]] гэтая жа тэрыторыя ператварылася ў нацысцкі Трэці рэйх. Пасля паразы нацысцкай дзяржавы ў [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайне]] Германія была занятая саюзнікамі-пераможцамі і падзеленая на чатыры зоны акупацыі. Пасляваеннае дзяленне было афіцыйна замацавана стварэннем двух нямецкіх дзяржаў: Федэратыўнай Рэспублікі Германія (ФРГ, Заходняй Германіі), якая ўключала фактычна (але не юрыдычна) Заходні Берлін, і Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ГДР, Усходняй Германіі). Ланцуг драматычных падзей (кульмінацыя прыйшлася на [[1990]]) прывяла да аб'яднання двух Германій: Усходняя Германія стала часткай ФРГ.
 
Традыцыйна датай заснавання першай германскай дзяржавы прынята лічыць [[2 лютага]] [[962|962 года]]: у гэты дзень Усходне-Франкскі кароль [[Атон I Вялікі|Атон I]] быў каранаваны ў [[Рым|Рыме]] і стаў імператарам [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]].
 
Нягледзячы на спробы імператараў аб'яднаць Свяшчэнную Рымскую імперыю, яна распалася на шматлікія незалежныя дзяржавы і гарада. Пасля [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] і [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайны]] ўлада імператара усё яшчэ заставалася чыста намінальнай.
 
Такое становішча захоўвалася да [[1806|1806 года]], калі нямецкі імператар [[Франц II]], які як раз перад гэтым, у 1804-м, стаў таксама імператарам [[Аўстрыйская імперыя|аўстрыйскай шматнацыянальнай дзяржавы]], пакінуў трон пад ціскам французскага імператара [[Напалеон I Банапарт|Напалеона]]. Пры Напалеоне Банапарце колькасць нямецкіх княстваў і вольных гарадоў значна скарацілася. [[Венскі кангрэс]] 1815 году спрыяў далейшаму аб'яднанню Германіі, у выніку чаго з 38 нямецкіх дзяржаў утварыўся вольны [[Германскі саюз|Нямецкі саюз]] пад вяршынствам Аўстрыі. Пасля рэвалюцыі 1848 году, стаў наспяваць канфлікт паміж узвышаючайся [[Прусія|Прусіяй]] і Аўстрыяй. Гэта прывяло да [[Аўстра-пруска-італьянская вайна|вайны 1866 года]], якая ў якой Прусія атрымала перамогу і далучыла некалькі нямецкіх княстваў, пасля чаго Германскі саюз распаўся.
 
У 1866 годзе, быў створаны [[Паўночнагерманскі саюз]], які пад вяршынствам Прусіі аб'яднаў усе нямецкія краіны на поўнач ад [[Майн|Майна]]. Падчас [[Франка-пруская вайна|франка-прускай вайны]], [[18 студзеня]] [[1871|1871 г.]] у Люстэркавай зале [[Версаль|Версальскага палаца]], [[Вільгельм I Гогенцолерн|Вільгельм Першы]] быў абвешчаны імператарам [[Германская імперыя|Германскай імперыі]]. Значную ролю ў аб'яднанні Германіі згуляў першы [[канцлер]] Германскай імперыі, князь [[Ота фон Бісмарк]].
 
=== Першая і Другая сусветная войны ===
У [[1914|1914 г]]. Германія ўступіла ў [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]], пройгрыш у якой прывёў да [[Лістападаўская рэвалюцыя|Лістападаўскай рэвалюцыі]], і як выніку - краху імперыі, а таксама стварэнню так званай [[Веймарская рэспубліка|Веймарскай рэспублікі]].
 
У [[1933|1933 г]]. канцлерам Германіі прызначаны кіраўнік [[Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя|Нямецкай нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі]] [[Адольф Гітлер]], пры якім Германія праводзіла агрэсіўную экспансіянісцкую і рэваншысцкую палітыку, якая ў [[1939|1939 годзе]] прывяла да пачатку Другой сусветнай вайны.
 
Пасля таго, як Германія пацярпела паражэнне ў Другой сусветнай вайне, яе [[Акупацыя|дзяржаўнасць была прыпыненая]], ад тэрыторыі Германіі аддзеленыя вялікія тэрыторыі, а астатнія былі падзелены на 4 зоны акупацыі: [[Савецкая зона акупацыі Германіі|савецкую]], [[Амерыканская зона акупацыі Германіі|амерыканскую]], [[Брытанская зона акупацыі Германіі|брытанскую]] і [[Французская зона акупацыі Германіі|французскую]]. 23 мая 1949 года на тэрыторыі амерыканскай, брытанскай і французскай зон акупацыі была створана [[Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990)|Федэратыўная Рэспубліка Германія]] (ФРГ), а 7 лістапада таго ж года, на тэрыторыі савецкай зоны акупацыі - [[Германская Дэмакратычная Рэспубліка]] (ГДР).
 
== Фізічная геаграфія ==