Розніца паміж версіямі «Іпуць»

1 байт дададзены ,  3 гады таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
Даўжыня 437 км, у межах Беларусі 64 км. Плошча [[вадазбор]]у 10 900 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 55,6 м³/с. Агульнае падзенне ракі 84,9 м. Сярэдні [[Ухіл ракі|нахіл воднай паверхні]] 0,2 м/км.
 
Пачынаецца за 0,8 км на захад ад вёскі [[Недзведзь]] Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, цячэ па Смаленскай, Бранскай і Гомельскай абласцях, упадае ў Сож на паўночна-ўсходняй ускраіне горада [[Горад Гомель|Гомель]]. Асноўныя прытокі на Беларусі: [[Рака Няцёша|Няцёша]], [[Рака Хорапуць|Хорапуць]] (злева), [[рака Струг|Струг]], [[рака Ачоса|Ачоса]] (справа).
 
Вярхоўе ракі на [[Аршанска-Магілёўская раўніна|Аршанска-Магілёўскай раўніне]], прывусцявы ўчастак у Гомельскім Палессі. [[Даліна]] трапецападобная, шырыня яе ў вярхоўі 1—1,5 км, ніжэй 2,5—3,5 км, на ўчастку ад горада Сураж да вусця 4—8 км. [[Пойма]] пераважна двухбаковая, у нізоўі перасечаная старыцамі з азёрамі старычнага тыпу. Шырыня яе да вусця ракі Надва 0,2—0,8 км, ніжэй 2,5—3,5 км.