Вайна ў Паўднёвай Асеціі (2008): Розніца паміж версіямі

др
няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
{{вызнч|1=Вайна ў Паўднёвай Асеціі}}, вайсковы канфлікт паміж [[Грузія]]й з аднаго боку і [[Паўднёвая Асеція|Паўднёвай Асеціяй]] і [[Расія]]й з іншага.
 
Актыўныя баявыя дзеянні працягваліся з ночы [[7 жніўня|7]]-8 жніўня па [[15 жніўня]]<ref>Ян Максімюк. [http://www.svaboda.org/articleprintview/1374017.html Нячыстае сумленьне і ў расейцаў, і ў грузінаў]// [[Беларуская служба Радыё "Свабода"|Радыё Свабода]]. [[23 студзеня]] [[2009]]</ref> 2008, хоць расейскі прэзідэнт Дзмітры Мядзведзеў абвесціў пра завяршэнне аперацыі па змушэнні да міру ў зоне грузіна-асецінскага канфлікту 12 жніўня<ref>Юры Ліхтаровіч. [http://www.polskieradio.pl/zagranica/news/print.aspx?id=89067 Сцэнары разьвіцьця каўкаскага конфлікту]// [[Беларуская служба Польскага радыё|Польскае радыё для замежжа]]. [[12 жніўня]] [[2008]]</ref>. 12 жніўня абхазскі паўстанцкі ўрад заявіў пра пачатак вайсковай аперацыі супраць грузінаў. Грузія панесла паражэнне, а расійскія войскі, пакінуўшы нутраныя раёны Грузіі, засталіся ў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, але займаючы большую тэрыторыю, чым іх урады кантралявалі да пачатку вайны. Па гэтай прычыне Грузія заявіла аб акупацыі яе тэрыторый<ref>[http://www.charter97.org/be/news/2008/8/26/9485/ Грузія заявіла аб акупацыі яе тэрыторый]// Хартыя 97. [[26 жніўня]] 2008</ref>. [[Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора]] заявіла аб асуджэнні расійскай акупацыі і заклікала расійскі ўрад паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Грузii<ref>[http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=17676 НАТА запатрабавала ад Расii адмянiць рашэнне па Абхазii i Паўднёвай Асецii]// [[Звязда]]. [[28 жніўня]] 2008</ref>. Расія і паўстанцкія ўрады Паўднёвай Асеціі і Абхазіі патлумачылі расійскую акупацыю меркаваннямі міратворчасці{{крыніца?}}.
 
Пасля вайны Расія<ref>Мікола Бугай. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=19437 Расея мяняе карту сьвету]// [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]. № 32 (582) 28 жніўня 2008. Старонка 3. ISSN 1819-1614</ref> і Нікарагуа прызналі незалежнасць паўсталых урадаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. У адказ [[29 жніўня]] Грузія разарвала дыпламатычныя адносіны з Расіяй<ref>[http://www.racyja.com/news/materyyaly/zamezhzha/5991.html Грузія разарвала адносіны з Расіяй]// [[Радыё Рацыя]]. [[29 жніўня]] 2008</ref>, а [[29 лістапада]] — з Нікарагуа<ref>[http://www.racyja.com/news/materyyaly/zamezhzha/9057.html Грузія разарвала дыпзносіны з Нікарагуа з-за прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ]// Радыё Рацыя. [[30 лістапада]] 2008</ref>. Захад прызнае іх толькі за паўстанцаў{{крыніца?}}. Беларусь "выказала падтрымку прызнанню", зробленаму Расіяй{{крыніца?}}.