Ізраіль: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SieBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: gan:以色列
Беларусь
Радок 24:
{{вызнч|1=ДЗЯРЖАВА ІЗРАІЛЬ}}, {{вызн2|1=Ізраіль}} – дзяржава ў Азіі на [[Блізкі Усход|Блізкім Усходзе]], на ўсходнім узбярэжжы [[Міжземнае мора|Міжземнага мора]].
 
Плошча – 20,7 тыс. кв. км. У чэрвені [[1967]] года падчас т.зв. «Шасцідзённай вайны» Ізраіль акупіраваў новыя арабскія тэрыторыі. Пасля вяртання Егіпту Сінайскага паўвострава ў [[1982]] году і перадачы палесцінскіх тэрыторый у сектары Газа і на Заходнім беразе ракі Іардан Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі, якая была створаная ў адпаведнасці з палесціна-ізраільскімі дамоўленасцямі 1993-1995 гадоў, Ізраіль працягвае ўтрымліваць вялікую частку [[Заходні бераг ракі Іардан|Заходняга берагу]], уключаючы Усходні Іерусалім, і сірыйскія Галанскія вышыні.
 
Сталіца – у студзені [[1950]] года кнесет абвясціў сталіцай заходнюю частку Іерусаліма, якая па Агульнай дамове 1949 года аб перамір'і паміж Ізраілем і Іарданіяй перайшла пад ізраільскі кантроль. У чэрвені 1967 года адразу пасля канца араба-ізраільскай вайны Усходні Іерусалім, акупіраваны, як і ўвесь Заходні бераг і іншыя арабскія тэрыторыі, быў заканадаўча ўключаны Ізраілем у склад сваёй тэрыторыі і аб'яднаны з заходняй часткай горада. [[30 ліпеня]] 1980 года кнесет абвясціў «аб’яднаны» Іерусалім «вечнай і непадзельнай» сталіцай Ізраіля. Гэтая акцыя была асуджаная Саветам Бяспекі ААН (рэзалюцыя №478 ад 20 жніўня 1980). Большасць дзяржаў, у т.л. сталыя члены СБ ААН, афіцыйна не прызнаюць Іерусалім ізраільскай сталіцай. У то час як большасць ізраільскіх дзяржаўных устаноў находзіцца ў Іерусаліме, усе замежныя пасольствы размешчаныя ў Тэль-Авіве.
 
Афіцыйныя мовы – іўрыт і арабская, шырока распаўсюджана англійская мова. Дзяржаўнай рэлігіяй з'яўляецца іудаізм, хоць у працэсе стварэння органаў улады Ізраіля паміж урадам і рабінатам было складзена дамова аб статус-кво, якое вызначае размежаванне сфер дзейнасці свецкіх і рэлігійных інстытутаў. Апроч таго, 20% жыхароў Ізраіля – мусульмане, каля 2% – хрысціяне розных канфесій.
Радок 36:
 
== Гісторыя ==
Стварэнне Ізраіля было абвешчана 14 мая 1948 у адпаведнасці з рэзалюцыяй ГА ААН 181 (II) ад 29 лістапада [[1947]] аб падзеле Палесціны на дзве дзяржавы – яўрэйскую і арабскую.
 
== Дзяржаўны лад ==
Радок 48:
Галоўным фактарам, які вызначае ізраільскую знешнепалітычную палітыку, застаецца клопат аб забеспячэнні бяспекі дзяржавы ва ўмовах неўрэгуляванасці адносін з арабскімі суседзямі, процідзеянне тэрарызму. Ізраіль здзяйсняе маштабныя будаўнічыя працы на Заходнім беразе р. Іардан па стварэнні т.зв. «ахоўнай сцяны», якая закліканая стварыць пояс бяспекі для Ізраіля, адсякаючы ад ПНА значныя ўчасткі тэрыторыі. У Ізраілі працягваюць зыходзіць з неабходнасці захавання сваёй ваенна-стратэгічнай перавагі ў рэгіёне. Адну з асноўных небяспек для краіны, а таксама для стабільнасці ўсяго рэгіёна ізраільскае кіраўніцтва ў цяперашні час угледжвае ў ісламскім фундаменталізме, палітычным экстрэмізме і тэрарызме. У гэтым плане адмысловую заклапочанасць ізраільцян выклікае пагроза ад Ірана і Сірыі.
 
У маі 2003 Ізраіль пад ціскам ЗША і іншых удзельнікаў «квартэта» міжнародных пасярэднікаў у якасці асновы для блізкаўсходняга ўрэгулявання афіцыйна прыняў план «дарожная карта», суправадзіўшы сваю згоду 14 ўмовамі. У верасні [[2005]] Ізраіль ажыццявіў у аднабаковым парадку вывад сваіх войскаў і эвакуацыю паселішчаў з сектара Газы.
 
У ліпені-жніўні 2006 у адказ на ўзброеныя вылазкі экстрэмістаў «Хізбалы» на ізраільска-ліванскай мяжы і ракетныя абстрэлы гарадоў у паўночнай частцы Ізраіля ізраільскае войска правяло буйнамаштабную ваенную аперацыю ў Ліване і падвергла масіраваным авіяналётам населеныя пункты і сродкі камунікацыі на ліванскай тэрыторыі. Не дасягнуўшы пастаўленых у пачатку вайны мэт, урад Ізраіля змушаны быў пагадзіцца на размяшчэнне на прымежнай з Ізраілем тэрыторыі пашыранага кантынгенту УСААНЛ і падраздзяленняў ліванскага войска ў адпаведнасці з рэзалюцыяй №1701 СБ ААН і вывесці войскі з Лівана. Страты ізраільскага боку склалі 119 вайскоўцаў і 43 мірных жыхара.
Радок 58:
Еўропа з'яўляецца для Ізраіля натуральным аб'ектам прыцягнення і найбуйнейшым гандлёвым партнёрам – на яе долю прыпадае 31% ізраільскага экспарту і каля 40% імпарту. Галоўным раздражняльнікам у адносінах паміж Ізраілем і ЕС застаецца імкненне ЕС праводзіць энергічную лінію ў БУУ, якую Іерусалім успрымае як незбалансаваную, праарабскую.
 
Дынамічна развіваецца супрацоўніцтва Ізраіля з Турцыяй[[Турцыя]]й, Індыяй[[Індыя]]й, [[Кітай|Кітаем]].
 
Лінія Ізраіля ў ААН нацэленая на змену падыходу гэтай арганізацыі да Ізраіля, здыманне з павесткі дня ААН блока блізкаўсходніх рэзалюцый, якія асуджаюць палітыку Ізраіля і яго сілавыя акцыі супраць палесцінцаў.
 
Усталяваныя дыпадносіны ў поўным аб'ёме з трыма арабскімі дзяржавамі – Егіптам (1979), Іарданіяй (1994) і Маўрытаніяй (1999). Апроч таго, Ізраіль да кастрычніка 2000 падтрымліваў адносіны з Марока і Тунісам на ўзроўні бюро па сувязях. У сувязі з абвастрэннем ізраільска-палесцінскага ўзброенага супрацьстаяння ў канцы 2000 гэтыя бюро былі зачыненыя, а Егіпет і Іарданія адклікалі сваіх паслоў з Тэль-Авіва. Пасля паспяховага чатырохбаковага (Ізраіль, ПНА, Егіпет і Іарданія) саміту ў Шарм аш-Шэйху 8 лютага 2005 Егіпет і Іарданія вярнулі паслоў у Ізраіль.
===Дачыненні з Беларуссю===
 
Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі [[26 мая|26 траўня]] [[1992]] года<ref>[http://www.levonevski.net/pravo/razdel3/num1/3d1379.html Пагадненне памiж Рэспублiкай Беларусь i Дзяржавай Iзраiль аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн. 26 траўня 1992 года]// Сайт Валерыя Леванеўскага. Дата доступу: [[17 чэрвеня]] [[2009]].</ref>.
== Эканоміка ==
Ізраіль займае вядучыя пазіцыі ў свеце ў сферы перадавых тэхналогій, вытворчасці кампутарных праграм, сістэм сувязі, аграіндустрыі, апрацоўцы дыяментаў. Развітыя таксама металаапрацоўчая, машынабудаўнічая (уключаючы авія- і суднабудаванне, у т.л. ваеннае), электратэхнічная, хімічная галіны і сельская гаспадарка.
Радок 78 ⟶ 79:
 
Найбуйнейшае прафсаюзнае аб'яднанне – Усеагульная федэрацыя працаўнікоў Ізраіля (Гістадрут), якая валодае банкамі, прадпрыемствамі, страхавымі кампаніямі і т.п.
 
== Знешнія спасылкі ==
* [http://arche.by/by/9/10/261/ Рашэд Чоўдхуры Расплюшчыць вочы на зямлю абяцаную]
* [http://arche.by/by/9/10/267/ Вольф Рубінчык "ААН-шмаан, ці У пошуках трэцяга шляху]
 
{{зноскі}}
 
[[Category:Ізраіль| ]]