Эстонія: Розніца паміж версіямі

107 байтаў дададзена ,  12 гадоў таму
др
др (робат Мяняем: nah:Estonia)
{{Асноўны артыкул|Гісторыя Эстоніі}}
 
У старажытныя часы Эстонія была заселеная плямёнамі фіна-угорцаў. [[Хрысціянства]] прыйшло на эстонскую зямлю, калі [[Германія|нямецкія]] [[крыжакі]] і [[Данія|датчане]] заваявалі краіну ў [[1227]] годзе. За сваю гісторыю Эстонія знаходзілася пад уладай розных замежных захопнікаў: крыжакоў, [[Данія|Даніі]], [[Швецыя|Швецыі]], [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], і ўрэшце рэшт [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]]. Ажно да [[1918]] году пануючаю класай заставаліся [[астзейскія немцы]], рэшткі якіх з'ехалі ў Германіяю пасля [[Другая Сусветная Вайна|Другой Сусветнай Вайны]].
 
Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] і распаду Расійскае Імперыі, Эстонія [[24 лютага]] [[1918]] году абвесціла незалежнасць. У чэрвені [[1940]] году краіна была гвалтоўна інкарпараваная ў Савецкі Саюз згода з савецка-нацысцкаю змовай. З [[1941]] па [[1944]] год Эстонія была пад нямецкаю акупацыяй, потым — зноў у складзе СССР. Незалежнасць Эстоніі адноўленая [[20 жніўня]] [[1991]] году пасля балтыйскай Пяючай Рэвалюцыі і распаду СССР.