Віктар Вячаслававіч Жыбуль: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Біяграфія, творчы даробак, зацікаўленні
Радок 4:
== Біяграфія ==
 
Пачаў пісаць вершы ў раннім дзяцінстве, спачатку пісаў [[Руская мова ў Беларусі|па-руску]]<ref name=":0">http://belisrael.info/?p=13984</ref>. Скончыў мінскую СШ № 87 (1995), філалагічны факультэт [[БДУ]] (2000), аспірантуру пры філалагічным факакультэцефакультэце БДУ (2003). [[Кандыдат філалагічных навук]] (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі «Першацвет» (1995—2002), пазней — у часопісах «Роднае слова» і «Arche». З 2009 — вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (Мінск)<ref>http://www.svaboda.org/a/27124970.html</ref>.
 
Удзельнік «[[Бум-Бам-Літ]]» (з вясны 1996), многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, перформансаў. Прычыніўся да дзейнасці музычных гуртоў «Левае зазямленне», «Буслік супраць Кадука», «Засралі казарму». Цяпер выступае з калектывам «Рацыянальная дыета», які апошнім часам ладзіць музычна-паэтычныя канцэрты, ставіць авангардныя спектаклі паводле твораў сучасных аўтараў, а таксама класікаў футурызму. Адна з апошніх роляў Віктара — Разбойнік у п'есе «Янко крУль албАнскай» [[Ілля Зданевіч|Іллі Зданевіча]].
 
ДэбютаваўПершае перамогайпрызнанне атрымаў на мінскім гарадскім паэтычным конкурсе «Родны горад» (1994), пасля чаго, паводле ўласных слоў, зразумеў, што «пісаць па-беларуску атрымоўваецца лепей, вось так пачаў пісаць толькі на роднай мове»<ref name=":0" />. Набыў вядомасць як паэт-эксперыментатар, аўтар некалькіх паліндромных паэм. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калі ў хаце дывэрсант» (1996), «Рогі гор» (1997), «Прыкры крык» (2001), «Дыяфрагма» (2003), «Забі ў сабе Сакрата!» (2008, у сааўтарстве з Верай Бурлак), «Стапеліі» (2012), «Дзяцел і дупло» (2016)<ref>http://belisrael.info/?p=8686</ref>. Выступае як даследчык-літаратуразнаўца (сфера навуковых зацікаўленняў — авангардная паэзія, фармальны эксперымент у літаратуры, сінтэз мастацтваў). Разам з [[Вера Бурлак|Верай Бурлак]] пераклаў кнігу [[Арнольд Макмілін|Арнольда Макміліна]] «Беларуская літаратура дыяспары» (2003). Сабраў і выдаў спадчыну адметнага, але заўчасна памерлага паэта [[Дзяніс Хвастоўскі|Дзяніса Хвастоўскага]] (кніга «Лугназад», 2006), двухтомнік [[Адам Антонавіч Бабарэка|Адама Бабарэкі]] (2011). Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на англійскую, балгарскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, чэшскую мовы.
 
Сярод любімых пісьменнікаў называе [[Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка|Уладзіміра Дубоўку]], [[Максім Адамавіч Багдановіч|Максіма Багдановіча]], [[Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч|Уладзіміра Караткевiча]], [[Лукаш Калюга|Лукаша Калюгу,]] [[Альгерд Іванавіч Бахарэвіч|Альгерда Бахарэвіча]]. Цікавіцца творчасцю забітых паэтаў 1920—1930-х гадоў, кажа пра моцнае ўражанне ад некаторых вершаў [[Алесь Пруднікаў|Алеся Пруднікава]], Віктара Казлоўскага, [[Ядвіга Іосіфаўна Бяганская|Ядвігі Бяганскай]]<ref name=":0" />.
 
Жанаты, мае дваіх сыноў. Захапляецца гісторыяй, генеалогіяй, падарожжамі<ref name=":0" />.
 
== Прызнанне ==
Радок 16 ⟶ 20:
== Літаратура ==
 
* Жыбуль Віктар // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл. рэсурс by-books.org
 
{{DEFAULTSORT:Жыбуль Віктар}}