Архітэктура Мірскага замка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне, вікіфікацыя
Радок 4:
Замак уяўляе сабой [[квадрат]]ны ў плане будынак з выступаючымі па вуглах магутнымі [[вежа]]мі вышынёй каля 25 [[метр]]аў. Пятая, заходняя вежа, з'яўляецца брамнай, і калісьці мела пад'ёмны [[мост]] праз шырокі роў. Таўшчыня сцен дасягала 3 метраў пры вышыні каля 13 м, а добра прадуманая сістэма з двух шэрагаў байніц забяспечвала кругавы абстрэл (пазней, пры будаўніцтве палаца, шматлікія байніцы замянілі скляпеністымі [[Акно|вокнамі]]). Шырокія сутарэнні замка ўтвараюць складаную і шырокую сістэму дапаможных памяшканняў, па плошчы праўзыходную наземную частку будынка ў некалькі разоў. Сувязі паміж абарончымі вежамі па сценах і баявых галерэях былі арганізаваны так, каб заблытаць упершыню трапіўшага туды чужаніцу<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 40</ref>.
 
У пластычным афармленні замка выкарыстаны простыя, але характэрныя для беларускай готыкі выяўленчыя сродкі: гатычная муроўка (чаргаванне тычка і лажка) з умураванымі камянямі і вьпсарыстаннемвыкарыстаннем [[клінкер]]най цэглы, падзел сцен разнастайнымі па форме атынкаванымі нішамі, арваментальныя цагляныя паясы<ref>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с. 437</ref>.
 
Багацце і разнастайнасць архітэктурных дэталяў Мірскага замка, яго маляўнічасць, у яшчэ большай ступені ўзмацняліся каляровым афармленнем. Унутраныя плоскасці ніш, цяг і паясоў былі абтынкованы ў белы колер, што ў спалучэнні з цёмначырвонай фактурай асноўнага поля цагляных сцен і цёмнымі плямамі [[амбразура]]ў, у значнай ступені спрыяла выразнасці яго архітэктуры<ref name="А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.12">А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.12</ref>. Некаторыя даследчыкі лічаць, што арнаментальнае аздабленне Мірскага замка, таксама, як арнамент [[Беларускі нацыянальны касцюм|народнага адзення]], было заклікана адагнаць злых духаў і абараніць гаспадароў ад злога лёсу<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 41 </ref>.