Крэўская унія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Dziva4ok (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 49:
Арыгінал Крэўскага акта, пачынаючы з [[XV]] ст., захоўваўся ў Архіве Кракаўскай кафедральнай капітулы, збор пергаменных дакументаў, № 188. Гэта пергамен шырынёй 330 мм, вышынёй 223 мм, закладка 39 мм. Першапачаткова былі падвешаны на пергаменных стужках пяць пячатак. Ад чатырох захаваліся толькі стужкі, ад адной — толькі адтуліна. Старэйшая копія была запісана ў рукапіс XV ст., які таксама захоўваецца ў Архіве Кракаўскай кафедральнай капітулы: «Liber antiquus privilegiorum», арк. 53 — 53 адв., № 77. Дзве іншыя копіі былі зробленыя ў [[XVII]] і [[XVIII]] стст.
 
Першым гісторыкам, які даследаваў Крэўскі акт (па арыгіналу з капітулы Кракаўскай), працытаваў у сваёй працы значныя фрагменты з яго і параўнаў дакумент з хронікай Длугаша, быў А. Нарушэвіч<ref>Naruszewicz A. Historya narodu polskiego. T. 7. Warszawa, 1804. С. 369—375 (першае выданне: 1786)</ref>. У 1837 г. дакумент быў упершыню цалкам надрукаваны па арыгіналу гісторыкам польскай літаратуры М. Вішнеўскім<ref>Wiszniewski M. Pomniki historyi i literatury Polskiej. T. 4. Krak&#243;w, 1837. S. 92-94</ref>, потым археографамі А. Сакалоўскім і Ю. Шуйскім<ref>Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. 2. Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 1. 1384—1492. Krak&#243;w, 1876. S. 4-5, № 3</ref>. Лепшая публікацыя належыць У. Сямковічу і С. Кутшэбе<ref>Akta unji Polski z Litwą. 1385—1791. Kraków, 1932. S. 1-3, № 1</ref>. Копія [[XV стагоддзе|XV ст.]] надрукавана М. Качэрскай<ref>Koczerska M. Autentyczność dokumentu unii krewskiej 1385 r. // Kwartalnik historyczny. R. 99. 1992. № 1. S. 59-80</ref>. Пераклады на беларускую мову друкаваліся тройчы<ref>Цярохін С. Таямніцы Крэўскай уніі // Беларуская мінуўшчына, 1995, № 3. С. 7-10; Вiшнеўскi А. Ф., Юхо Я. А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi ў дакументах i матэрыялах (са старажытных гадоў да нашых дзендзён). Мн., 1998. С. 34-35; Акт Крэўскай уніі 1385 г. / Пер. з лац. А. Ліцкевіч // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А-Я. Мн., 2010. С. 424—425.</ref>.
 
Пячаткі існавалі яшчэ ў XIX ст. — іх прамалёўкі надрукаваў М. Вішнеўскі. Потым яны былі страчаны. У 1920-я гг. У. Сямковіч знайшоў пячатку Вітаўта ў Львове. У 1960 г. быў зроблены аналіз пергамена інфрачырвонымі і ўльтрафіялетавымі промнямі — нічога падазронага ў яго фізічных характарыстыках не выяўлена.