Розніца паміж версіямі "Дэйр эль-Бахры"

67 байтаў дададзена ,  2 гады таму
др
шаблон
др (Bot: Migrating 27 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q373909 (translate me))
др (шаблон)
Унікальныя рэльефы храма ў Дэйр-эль-Бахры, хвалюючыя найвышэйшым узроўнем свайго выканання, апавядаюць пра асноўныя падзеі царствавання Хатшэпсут. Так, на сценах порціка ніжняй тэрасы намалявана дастаўка абеліскаў царыцы з Асуана ў Карнак і рытуальныя сцэны, звязаныя з ідэяй аб'яднання Верхняга і Ніжняга Егіпта. Рэльефы другой тэрасы апавядаюць пра чароўны саюз бацькоў Хатшэпсут — бога Амона і царыцы Яхмес і пра знакамітую ваенна-гандлёвую экспедыцыю ў далёкую краіну Пунт, падрыхтаванай царыцай на 9-м годзе кіравання. Ідэя адзінства Абедзвюх земляў сустракаецца яшчэ раз на парэнчах пандуса, які злучае другую і трэцюю тэрасы храма. Ніжнія падножжы гэтай лесвіцы ўпрыгожаны скульптурнымі выявамі гіганцкай кобры — сімвала багіні [[Уаджэт]], — хвост якіх паднімаўся ўгару па верхняй частцы парэнчаў. Галаву змяі, якая ўвасабляе заступніцу Ніжняга Егіпта Уаджэт, сваімі крыламі апраўляе сокал Хор Бехдэцкі, бог-заступнік Верхняга Егіпта. [[Выява:Luxor, hieroglyphic decorations inside the Temple of Hatshepsut, Egypt, Oct 2004 A.jpg|thumb|right|Сценапіс.]]
 
Па краях другой тэрасы размешчаны свяцілішчы [[Анубіс]]а і [[Хатхор]]. Абодва свяцілішча складаюцца з 12-калонных гіпастыльных зал, размешчаных на тэрасе, і ўнутраных памяшканняў, якія паглыбляццапаглыбляюцца ў глыб скалы. Капітэлі калон свяцілішча Хатхор былі ўпрыгожаны пазалочанымі абліччамі багіні, накіраванымі на захад і ўсход; на сценах свяцілішча намалявана сама Хатшэпсут, якая п'е чароўнае малако з вымя свяшчэннай каровы Хатхор. Верхняя тэраса храма была прысвечана багам, якія падаравалі жыццё Егіпту, і самой Хатшэпсут. Па баках цэнтральнага двара трэцяй тэрасы размешчаны свяцілішчы Ра і бацькоў Хатшэпсут — Тутмаса I і Яхмес. У цэнтры гэтага комплексу размешчана Святая Святых, свяцілішча Амона-Ра, якое было самай галоўнай і самай патаемнай часткай усяго храма Дэйр-эль-Бахры.
 
== Растрэл турыстаў у Дэйр-эль-Бахры ==
Раніцай [[17 лістапада]] [[1997]] года група [[Ісламісцкі тэрарызм|ісламісцкіх тэрарыстаў]] [[Тэрарыстычны акт у Луксоры 17 лістапада 1997 года|расстраляла наведвальнікаў храма Хатшэпсут у Дэйр-эль-Бахры]]. Загінула 62 чалавека: чацвёра егіпцян і 59 замежных турыстаў.
 
== Спасылкі ==
{{coord|display=title|25|44|18|N|32|36|28|E|region:EG_type:landmark}}
{{Помнікі Фіваў, Уасет}}
{{Commons|Deir el-Bahari}}
 
{{Фіванскі некропаль}}
{{Помнікі Фіваў, Уасет}}
 
{{coord|display=title|25|44|18|N|32|36|28|E|region:EG_type:landmark}}
 
[[Катэгорыя:Архітэктура Егіпта]]