Кола: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
[[Выява:Egyptian-Chariot.png|thumb|left|Егіпецкая калясніца]]
[[Выява:Wheel Iran.jpg|thumb|right|Старажытнае кола, 2000 год да н.э., Нацыянальны музей Ірана, Тэгеран]]
Дата вынаходніцтва невядомая. Большасць даследчыкаў лічаць, што кола адна з самых старых і найбольш важных тэхнічных вынаходак ў чалавечай гісторыі. Найстарэйшыя даныя аб выкарыстанні колаў прыйшлі з [[Старажытная Месапатамія|Месапатаміі]] ў 5 тысячагоддзі да н.э. — спачатку ў якасці [[Ганчарны круг|ганчарнага кругу]]. Мяркуецца, што продкам колаў транспартных сродкаў было ацыліндраванае бервяно, якое змяшчалі пад грузам для зручнасці перамяшчэння.
 
Колы распаўсюджваюцца на [[Блізкі Усход|Блізкім Усходзе]] і ў [[Еўропа|Еўропе]] у чацвёртым тысячагоддзі да нашай эры і дасягаюць [[Індыя|Індыі]] ў 3 тысячагоддзі да н.э. У другім тысячагоддзі да н.э. з'яўляюцца [[Калясніца|калясніцы]] са [[спіца]]вымі коламі, якія сталі прычынай рэвалюцыі ў ваеннай справе на Блізкім Усходзе. Каля 1200 г. да н.э. яны ўжо выкарыстоўваліся ў [[Кітай|Кітаі]], што сведчыць аб распаўсюджванні кола ў гэтай частцы Старога Свету ў той час.<ref>Dyer, Gwynne, War: the new edition, p. 159: Vintage Canada Edition, Randomhouse of Canada, Toronto, ON</ref>