Розніца паміж версіямі "Першая сусветная вайна"

Нямецкая армія паспяхова рэалізоўвала новую тактыку, выпрабаваную на ўсходнім фронце. Калі саюзнікі цярпелі ад некаторых праблем звязаных з адсутнасцю адзінага кіравання, слабага маральнага духа і недахопу ў новых салдатскіх папаўненнях.
 
Людэндорф імкнуўся перш ударыць па брытанскім пазіцыям, каб адцясніць іх ад французкіх войск і парушыць сувязь саюзнікаў з марскімі партамі на поўначы, адкуль прыходзіла амерыканская дапамога. Наступленне ўзначалілі штурмавікі, падтрыманыя шматлікай артылерыяй і авіяцыяй, таксама быў ужыты ядавіты газ. Усяго на працягу 8-мі дзендзён немцы вымусілі брытанскія і французскія сілы адступіць далёка на захад. Аперацыя насіўшая імя Міхаэль, перанясла лінію фронту амаль на 100 км і дазволіла немцам упершыню, пасля 1914 года, бамбардзіравац Парыж.
 
У выніку няўдачы, саюзнікі, вырашылі стварыць адзінае камандванне, якое ўзначаліў маршал Фердынанд Фош — будучы ад гэтага моманту галоўнакамандуючым саюзнікаў. Дзякуючы гэтаму значна павялчылася супрацоўніцтва паміж братанскай, французскай і амерыканскай арміямі.
306

правак