Дынама (стадыён, Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 23:
 
[[19 лютага]] [[1989]] года на стадыёны адбыўся першы ў Беларусі апазіцыйны «мітынг у падтрымку [[перабудова|перабудов]]ы», дазволены ўладамі. Мітынг, арганізаваны аргкамітэтам [[БНФ]] і Канфедэрацыяй беларускіх суполак (каля 100 моладзевых нацыянальна-дэмакратычных арганізацый, у тым ліку «[[Талака (таварыства)|Талака]]», «[[Тутэйшыя, суполка|Тутэйшыя]]»), сабраў каля 40 000 чалавек. З прамовамі выступілі [[Сяржук Сокалаў-Воюш]], [[Зянон Пазняк]], [[Віктар Івашкевіч]], [[Сяржук Вітушка]], [[Вячаслаў Жыбуль]]<ref>[https://news.tut.by/society/390148.html Яшчэ савецкія, але ўжо свабодныя. Як пратэставалі беларусы 25 гадоў таму. Мітынг на стадыёне «Дынама»]</ref><ref>[https://www.svaboda.org/a/28763873.html «Чортаў тузін» фактаў пра БНФ, якія ўсе ведалі, але, магчыма, ужо забыліся]</ref>.
 
=== Рэканструкцыя ===
Рэканструкцыя пачалася ў 2012 годзе<ref>[http://www.football.by/news/35153.html Заўтра ў Мінску будзе падпісаны дагавор генпадраду на рэканструкцыю стадыёна «Дынама»]</ref> і прадугледжвала павелічэнне ўмяшчальнасці да 41 000 месцаў, устаноўку навесаў над трыбунамі, узвядзенне падземных аўтастаянак на прылеглай тэрыторыі і іншае<ref>[http://goals.by/football/news/137430 Тамаш Варга: «Возможно, разместим табло на „Динамо“ на хоккейный манер в центре под самым сводом»]</ref>. Планавалася, што ў 2018 годзе стадыён зможа прыняць фінал [[Ліга Еўропы УЕФА|Лігі Еўропы]]<ref>[http://sport.tut.by/news/football/346274.html Сергей Румас — об МВФ, Сингапуре, Чиже, Глебе и сыре]</ref>. Ажыццяўляць працы па рэканструкцыі было даручана венгерскай кампаніі «Грабаплан». Аднак заказчык, Мінгарвыканкам, ад венгерскага праекта адмовіўся і прызначыў новы конкурс. Падрадчыкам назвалі нямецкую фірму GMP, якой заплацілі за прапанаваны праект рэканструкцыі 40 тысяч [[Долар ЗША|долараў]]. Але праект апынуўся занадта дарагім, для яго рэалізацыі патрабавалася 180—190 мільёнаў [[еўра]]. Ад гэтага праекта таксама адмовіліся<ref name="D">[https://rdnv.me/dinamo-stadium Што будзе са стадыёнам «Дынама» і калі з'явіцца футбольны стадыён у Мінску?]</ref>.
 
Пасля было вырашана зрабіць стадыён лёгкаатлетычным. Мінгарвыканкам прапанаваў зрабіць са стадыёна «Дынама» Нацыянальны алімпійскі стадыён. Рэканструкцыя комплексу выконваецца ў адпаведнасці з указам № 220 ад 16 мая 2014 года. Дакументам прадугледжваецца перапрафіляванне стадыёна ў лёгкаатлетычны з захаваннем магчымасці правядзення футбольных матчаў. Генеральная праектная арганізацыя — УП «Мінскпраект», генпадрадчык — ААТ «Будтрэст № 1». Кошт прац каля 150 мільёнаў еўра<ref name="D" />.
Крыніцай фінансавання выступае сталічны бюджэт. На абноўленым стадыёне колькасць гледачовых месцаў паменшыцца да 20 тыс. 70 % з іх будуць пад навесам. За кошт дэмантажу часткі трыбун з'явяцца раздзявальні для спартсменаў, суддзяў, трэнерскага штаба, канферэнц-зала. Адна з найважнейшых умоў рэканструкцыі — захаванне аркады стадыёна з боку вуліцы Ульянаўскай і цэнтральнай аркі на вуліцы Кірава. Першапачаткова ўказ усталёўваў тэрмін здачы аб'екта ў 2017 годзе<ref>[http://www.belta.by/sport/view/okolo-br600-mlrd-planiruetsja-osvoit-na-rekonstruktsiju-minskogo-stadiona-dinamo-v-tekuschem-godu-183899-2016/ Каля Br600 млрд плануецца асвоіць на рэканструкцыю мінскага стадыёна «Дынама» сёлета]</ref>.
 
У красавіку 2016 стала вядома, што ў праект стадыёна ўносяцца змены, каб ён адпавядаў чацвёртай [[Рэйтынг стадыёнаў УЕФА|катэгорыі УЕФА]]. Тэрмін здачы стадыёна быў перанесены на 2018 год<ref name="R">[http://sport.tut.by/news/football/491609.html Реконструкцию стадиона "Динамо" в Минске планируют завершить в 2018 году]</ref>.
 
[[1 лютага]] [[2018]] года тэрмін здачы стадыёна падоўжаны да [[1 чэрвеня]] 2018 года<ref>[https://by.tribuna.com/football/1059915817.html Срок реконструкции стадиона «Динамо» в Минске продлен до 1 июня 2018 года]</ref>.
 
== Архітэктура ==