86 630
правак
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
||
'''Беларускае тэлеграфнае агенцтва''' ('''БелТА''') — дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь]].
Заснавана [[23 снежня]] [[1918]] года як Беларускае Аддзяленне Расійскага Тэлеграфнага Агенцтва пры Усерасійскім ЦВК ("РОСТА") у скарочаным найменні "БЕЛОТРОСТА". Аднак наладзіць работу дзяржаўнай інфармацыйнай службы ў савецкай Беларусі ўдалося толькі пасля завяршэння грамадзянскай вайны. У студзені 1921 года Прэзідыум Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР прыняў рашэнне аб стварэнні Беларускага бюро Расійскага тэлеграфнага агенцтва (БелРОСТА).
Пастановай Саўнаркама БССР 7 сакавіка 1931 года Беларускае аддзяленне Саюзнага камерцыйнага тэлеграфнага агенцтва было пераўтворана ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва.
У сярэдзіне 1939 года [[Савет Народных Камісараў БССР]] пастанавіў стварыць у складзе БЕЛТА рэдакцыю фотахронікі і фотагазеты. Для гэтага на баланс агенцтва былі перададзены памяшканні і вытворчыя цэхі былога Беларускага аддзялення трэста "Саюзфота". З гэтага моманту БЕЛТА пачало весці не толькі інфармацыйны, але і фатаграфічны летапіс жыцця ў БССР.
|