Язэп Якаўлевіч Варонка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 124:
Аўтар брашур «Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции. Историко-политический очерк» ({{lang-be|Беларускае пытанне да моманту Версальскай мірнай канферэнцыі. Гістарычна-палітычны нарыс}}) (Каўнас, [[1919]]), «Беларускi рух ад 1917 да 1920 году. Кароткi агляд. 2 выд.» (Каўнас, [[1920]]), «Gudų klausimas».
 
У гісторыка-публіцыстычных працах абагульняў асноўныя факты з гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў гады рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, аналізаваў тагачаснае палітычнае становішча. Прытрымліваўся канцэпцыі «двух ворагаў» беларускага адраджэння — Расіі і Польшчы. Адмоўна ацэньваў палітыку ў нацыянальным пытанні як Часовага ўрада Расіі, так і Савета Народных Камісараў. У яго ітэрпрэтацыі [[Першы Усебеларускі з'езд]] — гэта Устаноўчы з'езд, які ўвёў у межах Беларусі рэспубліканскі лад, замацаваў права народа на зямлю і інш. Ухваляў абвяшчэнне БНР, а ўтварэнне БССР разглядаў як палітычны манеўр, з дапамогай якога [[бальшавікі]] імкнуліся «авалодаць розумамі элементаў, што нацыянальна адрадзіліся». Адначасова асуджаў захоп Беларусі войскамі [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]], паказваў крывадушнасць палітыкі польскіх акупантаў, выкрываў іх бясчынствы ў дачыненні да мясцовага насельніцтва.
 
== Познія гады ==