Сандра Гатал: Розніца паміж версіямі

аўстрыйскі футбаліст
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{футбаліст | імя = Сандра Готал | поўнае імя = | фатаграфія =...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:16, 25 лютага 2018

Сандра Готал (ням.: Sandro Gotal; нар. 9 верасня 1991, Брэгенц, Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст харвацкага паходжання, нападнік беларускага клуба «Дынама-Брэст».

Футбол
Сандра Готал
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 9 верасня 1991(1991-09-09)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Рост 185 см
Вага 81 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Дынама-Брэст
Маладзёжныя клубы
2000 — 2008 Сцяг Аўстрыі Брэгенц
Клубная кар’ера[* 1]
2008 — 2009 Сцяг Аўстрыі Брэгенц 21 (8)
2010 Сцяг Аўстрыі Фёрст (Вена) 9 (0)
2010 — 2014 Сцяг Аўстрыі Вольфсберг 70 (13)
2012   Сцяг Аўстрыі Аўстрыя (Клагенфурт) 6 (2)
2012 — 2013   Сцяг Аўстрыі Горн 32 (10)
2014 — 2015 Сцяг Харватыі Хайдук (Спліт) 25 (9)
2015 — 2016 Сцяг Швейцарыі Санкт-Гален 7 (0)
2016   Сцяг Турцыі Ені Мальт’яспор 4 (0)
2016 Сцяг Польшчы Пяст (Глівіцы) 4 (1)
2017 Сцяг Ізраіля Ашдод 4 (0)
2017 Сцяг Харватыі Істра 1961 (Пула) 7 (2)
2018 — Сцяг Беларусі Дынама-Брэст
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 лютага 2018.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Брэгенц», у складзе якога і пачаў дарослую кар’еру. Да 2014 года выступаў у Аўстрыі за клубы «Фёрст», «Вольфсберг», «Аўстрыя» і «Горн». У 2014 годзе перайшоў у харвацкі «Хайдук», дзе правёў паспяховы сезон (25 матчаў, 9 галоў). На наступны год стаў іграком швейцарскага «Санкт-Галена», але не здолеў замацавацца ў складзе. У першай палове 2016 года гуляў у арэндзе ў Турцыі, пазней стаў іграком польскага клуба «Пяст», але правёў толькі чатыры матчы і хутка пакінуў каманду. У печатку 2017 года гуляў за ізраільскі «Ашдод», пасля чаго зноў апынуўся ў Харватыі, далучыўшыся да клуба «Істра 1961».

У студзені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама-Брэст»[4].

Дасягненні

Зноскі

  1. Sandro Gotal // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sandro Gotal // FBref.com
  3. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  4. Австрийский форвард Готал подписал контракт с брестским "Динамо"

Спасылкі