Алаіза Пашкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
 
== Біяграфія ==
Нарадзілася ў шматдзетнай шляхецкай сям'і. Бацька (памёр ад сыпнага тыфу ў студзені [[1916]] г. у [[Горад Ліда|Лідзе]]) валодаў гаспадаркай ў 100 га, а таксама меў «пустошу» Пяшчыну (200 га), якую аддаваў у арэнду сялянам. Мела двух братоў: Вацлаў і Язэп (памёр у 1915 г. на фронце) — афіцэры [[170-ы Маладзечанскі пяхотны полк|170-га Маладзечанскага пяхотнага палка]]; сясцёр: Стэфанія, Караліна і Софія. Скончыла Віленскае прыватнае сямікласнае вучылішча Веры Міхайлаўны Прозаравай. Плата за навуку была вельмі высокая — 100 руб. на год, таму за вельмі старанную і добрую вучобу Алаізе прызначылі стыпендыю<ref>Вітан-Дубейкаўская, Ю. Cor Ardens: Успаміны пра Цётку — Алаізу Пашкевічанку-Кайрыс / Ю. Вітан-Дубейкаўская // Конадні. — 1955. — № 3. — С. 49 — 54: іл. ''Перадрук:'' На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі / Уклад., прадм. і звесткі пра аўтараў Б. І. Сачанкі; Тэкстал. падрыхт. С. Б. Сачанка. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 303 с. — С. 6 — 11. — С. 7. — ISBN 5-340-01158-5.</ref>. Настаўнічала ў вёсцы.
 
Ранняе дзяцінства прайшло пад апекай бабулі Югасі ў фальварку Тарэсін і ў маёнтку Стары Двор на Гродзеншчыне. Авалодвала ведамі спачатку дома, з дапамогай «дарэктараў», пакуль у 1884 годзе не паступіла адразу ў 4-ы клас Віленскага прыватнага сямікласнага вучылішча Веры Міхайлаўны Прозаравай. Плата за навуку была вельмі высокая — 100 руб. на год, таму за вельмі старанную і добрую вучобу Алаізе прызначылі стыпендыю<ref>Вітан-Дубейкаўская, Ю. Cor Ardens: Успаміны пра Цётку — Алаізу Пашкевічанку-Кайрыс / Ю. Вітан-Дубейкаўская // Конадні. — 1955. — № 3. — С. 49 — 54: іл. ''Перадрук:'' На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі / Уклад., прадм. і звесткі пра аўтараў Б. І. Сачанкі; Тэкстал. падрыхт. С. Б. Сачанка. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 303 с. — С. 6 — 11. — С. 7. — ISBN 5-340-01158-5.</ref>. У 1901 годзе, пасля заканчэння гімназіі, нейкі час працавала ў вёсцы хатняй настаўніцай.
У [[1902]] — [[1904]] гг. вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах П. Лесгафта ў [[Пецярбург]]у, атрыманыя веды па медыцыне, гігіене, педагогіцы, батаніцы пасля паспяхова выкарыстоўваліся Алаізай у жыцці. Падчас вучобы А. Пашкевіч у Санкт-Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў гурток студэнтаў-беларусаў «[[Круг беларускай народнай прасветы]]», А. Пашкевіч была адной з яго ўдзельнікаў. Асяроддзе гэтага гуртка шмат у чым вызначыла яе грамадзянскую пазіцыю — актыўная барацьба з царызмам, сацыяльнае вызваленне працоўных, нацыянальнае вызваленне беларусаў.
 
З 1902 года ў [[Санкт-Пецярбург]]у. У [[1902]] — [[1904]] гг. вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах П. Лесгафта ў [[Пецярбург]]у, атрыманыя веды па [[медыцына|медыцыне]], [[гігіена|гігіене]], [[педагогіка|педагогіцы]], батаніцы пасля паспяхова выкарыстоўваліся Алаізай у жыцці. Падчас яе вучобы А. Пашкевіч уў Санкт-Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў гурток студэнтаў-беларусаў «[[Круг беларускай народнай прасветы]]», А. Пашкевіч была адной з яго ўдзельнікаў. Асяроддзе гэтага гуртка шмат у чым вызначыла яе грамадзянскую пазіцыю — актыўная барацьба з царызмам, сацыяльнае вызваленне працоўных, нацыянальнае вызваленне беларусаў.
 
Тады ж пачалася і літаратурная творчасць А. Пашкевіч. Ужо ў 1903 годзе ў Пецярбургу выйшла пад выглядам фальклорнага зборніка кніжка «Песні», тут побач з творамі [[Ф. Багушэвіч]]а, змешчаны яе верш «Мужыцкая доля» (пад псеўданімам Банадысь Асака). У гэты ж час гектаграфічным спосабам былі выдадзены дзве падпольныя брашуры — «Калядная пісанка на 1904 год» (пісаная ад рукі лацінскімі літарамі, 1903 г.) і «Велікодная пісанка» (друкаваная на машынцы кірыліцай, 1904 г.). У абодва выданні ўвайшлі і вершы Цёткі: у першае — тая ж «Мужыцкая доля» і «Мужык не змяніўся» (пад псеўданімам Гаўрыла з Полацка), у другое — «Нямаш, але будзе» і «Музыкант беларускі» (пад псеўданімам Гаўрыла). Творы паэтэсы займалі амаль палову гэтых невялічкіх выданняў, выяўляючы тым самым і яе ўдзел у нелегальнай выдавецкай дзейнасці «Круга беларускага», і яе значную працаздольнасць як літаратара.