Алаіза Пашкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 52:
У творчасці Алаізы Пашкевіч яскрава выявіліся асаблівасці фарміравання нацыянальных моўна-стылістычных сродкаў рамантычнай паэзіі, псіхалагічнай прозы, публіцыстычных артыкулаў і нарысаў. Яе творчасць — і адбітак рамантычнага бачання свету, і выява драматычнага лёсу «жанчыны з бунтарскай душой» — паэткі, рэвалюцыянеркі, міласэрнай сястры, настаўніцы і акторкі.
 
Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей «Лемантар», «Гасцінец для малых дзяцей», «Першае чытанне для дзетак беларусаў», некаторыя даследчыкі ([[Я. Колас]], [[П. Мядзёлка]], [[Л. Арабей]]) лічылі яе аўтарам першага беларускага [[Беларускі лемантар, або першая навука чытання|«Беларускага лемантара»]]. Пісала публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатра.
 
Мастацкая, публіцыстычная, эпісталярная спадчына Цёткі — вялікі набытак нацыянальнай культуры. Мова яе твораў багатая на самабытныя, індывідуальна-аўтарскія ўтварэнні і арыгінальнае скарыстанне іх у кантэксце, на разнастайныя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні, што складае непаўторнасць творчай манеры пісьненніцы. Яе творчасць адлюстроўвае асноўныя працэсы ўзбагачэння вобразна-выяўленчан сістэмы мастацкага твора, сведчыць пра жанрава-стылявую дыферэнцыяцыю і нармалізацыю беларускай літаратурнай мовы ў перыяд яе станаўлення.