Алаіза Пашкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
|Вікітэка =
}}
'''Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч''' (Псеўд.: ''Цётка'', ''Мацей Крапіўка'', ''Крапіўка'', ''М. Крапівіха'', ''Крапівіха'', ''Гаўрыла з Полацка'', ''Гаўрыла'', ''Тымчасовы'', ''Банадысь Асака'' і інш.; {{ДН|3|7|1876}}, [[Вёскафальварак Стары Двор, Шчучынскі раён|в. Стары Двор]]Пешчын, [[Васілішкаўская воласць]], {{Месца нараджэння|Лідскі павет|у Шчучынскім раёне}}, [[Віленская губерня]], [[Расійская імперыя]] (сёння — [[Шчучынскі раён]], [[Гродзенская вобласць]], [[Беларусь]]) — {{ДС|5|02|1916}}) — беларуская [[паэтэса]], [[грамадскі дзеяч]], [[публіцыст]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзілася ў шматдзетнай шляхецкай сям'і. Бацька валодаў гаспадаркай у 100 га, а таксама меў «пустошу» Пяшчыну (200 га), якую аддаваў у арэнду сялянам. Мела двух братоў: Вацлаў і Язэп (памёр у 1915 г. на фронце) — афіцэры [[170-ы Маладзечанскі пяхотны полк|170-га Маладзечанскага пяхотнага палка]]; сясцёр: Стэфанія, Караліна і Софія.
 
Ранняе дзяцінства прайшло пад апекай бабулі Югасі ў фальварку Тарэсін і ў маёнтку [[Вёска Стары Двор, наШчучынскі Гродзеншчынераён|Стары Двор]]. Авалодвала ведамі спачатку дома, з дапамогай «дарэктараў», пакуль у 1884 годзе не паступіла адразу ў 4-ы клас Віленскага прыватнага сямікласнага вучылішча Веры Міхайлаўны Прозаравай. Плата за навуку была вельмі высокая — 100 руб. на год, таму за вельмі старанную і добрую вучобу Алаізе прызначылі стыпендыю<ref>Вітан-Дубейкаўская, Ю. Cor Ardens: Успаміны пра Цётку — Алаізу Пашкевічанку-Кайрыс / Ю. Вітан-Дубейкаўская // Конадні. — 1955. — № 3. — С. 49 — 54: іл. ''Перадрук:'' На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі / Уклад., прадм. і звесткі пра аўтараў Б. І. Сачанкі; Тэкстал. падрыхт. С. Б. Сачанка. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 303 с. — С. 6 — 11. — С. 7. — ISBN 5-340-01158-5.</ref>. У 1901 годзе, пасля заканчэння гімназіі, нейкі час працавала ў вёсцы хатняй настаўніцай.
 
З 1902 года ў [[Санкт-Пецярбург]]у. У [[1902]] — [[1904]] гг. вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах П. Лесгафта, атрыманыя веды па [[медыцына|медыцыне]], [[гігіена|гігіене]], [[педагогіка|педагогіцы]], батаніцы пасля паспяхова выкарыстоўваліся Алаізай у жыцці. Падчас яе вучобы ў Санкт-Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў гурток студэнтаў-беларусаў «[[Круг беларускай народнай прасветы]]», А. Пашкевіч была адной з яго ўдзельнікаў. Асяроддзе гэтага гуртка шмат у чым вызначыла яе грамадзянскую пазіцыю — актыўная барацьба з царызмам, сацыяльнае вызваленне працоўных, нацыянальнае вызваленне беларусаў.