Алесь Змагар: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: афармленне
Радок 35:
 
== Біяграфія ==
Брат (па маці) пісьменніка [[Янка Золак|Янкі Золака]] (А.Даніловіча). Пасля сканчэння народнай школы ў 1914 прадоўжыў вучобу ў Слуцкай класічнай гімназіі. Друкаваў вершы ў гімназічным часопісе «Прамень». У лістападзе 1920 разам з бацькам удзельнічаў у [[Слуцкае паўстанне|Слуцкім паўстанні]], за што бацька быў расстраляны бальшавікамі, а сам Змагар асуджаны на 2 гады зняволення. Уцёк з месца зняволення. Прыехаў у [[Мінск]]. Дзякуючы дапамозе пісьменніка [[Рыгор Мурашка|Р. Мурашкі]] Змагару ўдалося пазбегнуць пераследу ўладаў. У 1925—30 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні МВПІ. Пасля сканчэння вучобы настаўнічаў на станцыі Радашковічы. У часы нямецкай акупацыі працаваў журналістам у рэдакцыі «Беларускай газеты». Потым настаўнічаў, быў інспектарам беларускіх школ у Радашковіцкім, Лідскім, Шчучынскім паветах. Як паэт і публіцыст актыўна выступаў на старонках друку. Удзельнік 2-га[[Другі Усебеларускі кангрэс|Другога Усебеларускага кангрэса]] (27.6.1944, Мінск). У [[1944]] годзе выехаў з Беларусі. Жыў у [[Аўстрыя|Аўстрыі]], дзе браў удзел у арганізацыі беларускіх школ. З [[1949]] года ў [[Францыя|Францыі]]. Узначальваў эмігранцкую арганізацыю «Беларускі вызвольны рух»; удзельнічаў у выданні часопіса «Баявая ўскалось» і «За волю». У 1956 эміграваў у [[ЗША]]. Жыў у Кліўлендзе, дзе выдаваў газету «Незалежная Беларусь». Быў старшынёй Галоўнай управы Беларускага вызвольнага руху. Апошнія гады правёў у Фларыдзе.
 
== Творы ==