Панямонне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца БЭ
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
{{легенда|#e6d4d5|[[Панямонне]]}}
{{легенда|#d1e0d7|[[Паазер'е]]}}
{{легенда|#f1ddcc|[[Беларускае Падняпроўе|Падняпроўе]]}}
{{легенда|#e0d4de|[[Заходняе Палессе]]}}
{{легенда|#f1e3c9|[[Усходняе Палессе]]}}
Радок 8:
]]
[[Файл:1999. Stamp of Belarus 0325.jpg|thumb|Панямонне, паштовая марка Беларусі]]
'''Панямонне''' — гісторыка-этнаграфічны рэгіён [[Беларусь|Беларусі]], які займае тэрыторыю [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай]] і сумежных частак [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай]] і [[Мінская вобласць|Мінскай]] абласцей. На поўдні мяжуе з Заходнім Палессем (па вярхоўях рэк Нараў і Ясельда да [[горад Бяроза|г. Бяроза]] і [[Івацэвічы]]), на ўсходзе і паўночным усходзе — адпаведна цэнтральнай Беларуссю і [[Паазер’е (этнаграфічны рэгіён Беларусі)|Паазер'еем]]м (на захад ад г.[[Баранавічы]] па [[Налібоцкая пушча|Налібоцкай пушчы]], да г.[[Маладзечна]], [[Мядзел]], [[Паставы]]).
 
Насельніцтва этнагенетычна склалася на славянскай аснове з удзелам асіміляваных літвінаў (старажытнай літвы і аўкштайтаў), ятвягаў, прусаў, татараў. У сярэднія вякі рэгіён быў вядомы пад назвай Літва, побач з якой ўжывалася і назва Чорная Русь, што, на думку некаторых аўтараў (М. К. Любанскі, П. Д. Бранцаў, У. І. Пічэта). уяўляла сабой першапачаткова славянскі масіў на землях балцкіх плямён. У канцы 10 — 1-й палове 11 стагоддзя далучана да [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]]. У 12 — 1-й палове 13 стагоддзя знаходзілася ў сферы ўплыву [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага]] і [[Полацкае княства|Полацкага]] княстваў. У 13 стагоддзі рэгіён апынуўся ў цэнтры важных падзей, якія зрабілі непасрэдны ўплыў на ўтварэнне [[ВКЛ]]. Яго першай сталіцай быў Новагародак ([[Навагрудак]]), дзе ў [[1253]] годзе каранаваўся вялікі князь [[Міндоўг]].