Гук: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{вызнч|1=Гук}} – фізічная з'ява, што выклікаецца вагальнымі рухамі часцінак асяроддзя, звыча…'
 
+++
Радок 1:
{{вызнч|1=Гук}} – фізічная з'ява, што выклікаецца вагальнымі рухамі часцінак асяроддзя, звычайна паветра, якую мы ўспрымаем [[слых]]ам. Механічныя вібрацыі, асацыяваныя з гукам, могуць распаўсюджвацца ва ўсіх формах рэчыва: газах, вадкасцях, цвёрдых целах і ў плазме. Гук не можа ісці праз вакуум. Лічыцца, што чалавечы слых успрымае гукі з частатой паміж 16 [[Герц, адзінка вымярэння|Гц]] і 20 кГц. Верхняя мяжа звычайна змяншаецца з узростам.
 
Распаўсюджанне гуку ў асяроддзі носіць характар пругкіх [[хваля]]ў. Як і ўсялякая хваля, гук характарызуецца [[амплітуда]]й і [[Частата|частатой]]. Вывучэннем гуку займаецца навука [[акустыка]].
 
== Асноўныя характарыстыкі гуку ==
Лічыцца, што чалавечы слых успрымае гукі з частатой паміж 20 [[Герц, адзінка вымярэння|Гц]] і 20 кГц. Верхняя мяжа звычайна змяншаецца з узростам.
 
=== Частотны дыяпазон ===
Механічныя вібрацыі, асацыяваныя з гукам, могуць распаўсюджвацца ва ўсіх формах рэчыва: газах, вадкасцях, цвёрдых целах і ў плазме. Гук не можа ісці праз вакуум.
 
Фізічнае паняцце "гук" ахоплівае як чутныя, так і нячутныя гукі. Гук з частатой ніжэй 16 Гц завуць [[інфрагук]]ам, вышэй 20 кГц – [[ультрагук]]ам; самыя высокачастотныя пругкія хвалі ў дыяпазоне ад 10<sup>9</sup> да 10<sup>12</sup>-10<sup>13</sup> Гц адносяць да [[гіпергук]]у. Вобласць інфрагукавых частот знізу практычна не абмежавана – у прыродзе сустракаюцца інфрагукавыя ваганні з частатой у дзясятыя і сотыя дзелі герца. Частотны дыяпазон гіпергукавых хваль зверху абмяжоўваецца фізічнымі фактарамі: даўжыня пругкай хвалі павінна быць значна большай за даўжыню свабоднага прабегу малекул у газах і больш межатомных адлегласцяў у вадкасцях і ў цвёрдых целах. Таму ў паветры не можа распаўсюджвацца гіпергук з частатой 10<sup>9</sup> Гц і вышэй, а ў цвёрдых целах – з частатой больш 10<sup>12</sup>-10<sup>13</sup> Гц.
 
=== Спектр ===
 
Важнай характарыстыкай гуку з'яўляецца яго [[спектр]], які атрымліваецца ў выніку раскладання гуку на простыя гарманічныя ваганні (т.зв. частотны аналіз гуку). Спектр бывае суцэльны, калі энергія гукавых ваганняў бесперапынна размеркавана ў некаторай вобласці частот, і лінейкавы, калі маецца сукупнасць дыскрэтных частотных складнікаў. Гук з суцэльным спектрам успрымаецца як шум (напр. шолах дрэў пад ветрам). Лінейкавы спектр з кратнымі частотамі характэрны для музычных гукаў; асноўная частата вызначае пры гэтым успрыманую на слых вышыню гуку, а набор гарманічных складнікаў – тэмбр гуку.
 
=== Хуткасць гуку ===
 
Распаўсюджанне гукавых хваль у асяроддзі характарызуецца хуткасцю гуку. У газападобных і вадкіх асяроддзях распаўсюджваюцца падоўжныя гукавыя хвалі (кірунак вагальнага руху часціц супадае з кірункам распаўсюджання хвалі), хуткасць якіх вызначаецца сціскальнасцю асяроддзя і яго шчыльнасцю. Хуткасць гуку ў сухім паветры пры тэмпературы 0 °С складае 330 м/сек, у прэснай вадзе пры 17 °С – 1430 м/сек. У цвёрдых целах, акрамя падоўжных, могуць распаўсюджвацца папярочныя хвалі, з кірункам ваганняў, перпендыкулярным распаўсюду хвалі, а таксама павярхоўныя хвалі. Для большасці металаў хуткасць падоўжных хваль ляжыць у межах ад 4000 м/сек да 7000 м/сек, а папярочных – ад 2000 м/сек да 3500 м/сек.