Кеты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 52:
 
== Традыцыйная культура ==
[[File:KetP258 houseThe boatshouseboats 1914of the Yenisei-Ostiaks.jpg|thumb|Кецкія лодкі з берасцяным верхам, 1914 г.]]
Кеты здаўна вялі качавы і паўкачавы вобраз жыцця, займаліся пераважна пешым паляваннем і ловам рыбы. Да сёй пары кецкія паляўнічыя лічацца выдатнымі ляснымі следапытамі. Яны ўмеюць вызначаць кірунак па руху вады, месцазнаходжанню мурашнікаў і драўняных нарастаў, нахілу хмызняка і г. д. Раней вялікую ролю ў прамысловым жыцці адыгрывалі сезонныя і кліматычныя прыкметы. На [[Паўночны алень|аленя]] і [[Лось|лося]] палявалі па першаму снежнаму насту, на [[Вавёркі|вавёрак]] — у ветраны дзень. Рыбу лавілі з пачатку вясны — дзяўблі друзлы лёд у вусцях малых рэк і апускалі ў ваду сеткі. Яшчэ з восені на азёрах усталёўвалі загародкі для лову [[мянтуз]]а. Для лову [[язь|язя]] самаробныя загародкі фарбавалі адварам альховай кары.