Дом-музей Петруся Броўкі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Хата-музей Петруся Броўкі - музей беларускага паэта і пісьменніка Пятра Усцінавіча Броўк...'
Тэг: першае рэдагаванне
(Няма розніцы)

Версія ад 12:24, 28 лютага 2018

Хата-музей Петруся Броўкі - музей беларускага паэта і пісьменніка Пятра Усцінавіча Броўкі. З'яўляецца філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Гісторыя

Хата-музей Петруся Броўкі быў заснаваны 10.07.1980 паводле Пастановы Савета Міністраў БССР у в. Пуцілкавічы, дзе нарадзіўся народны паэт Беларусі Пятрусь Усцінавіч Броўка. Дом быў адноўлены на месцы сядзібы сям’і П.Броўкі, якая жыла там з 1925 г. У новай хаце размешчана экспазіцыя з дзвюх частак – мемарыяльнай і літаратурнай. У мемарыяльнай частцы адлюстраваны побыт сялян у пач. ХХ ст. У літаратурнай частцы прадстаўлены жыццё і творчасць П.Броўкі: копіі рукапісаў, выдадзеныя творы, фотаздымкі, асабістыя рэчы паэта. У 2014 годзе Хата-музей Петруся Броўкі стала філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Спасылкі

Старонка філіяла на сайце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры