Мікола Шабовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 65:
Паэзія Міколы Шабовіча — лірычна-філасофская. Яна акумулюе як трагедыйнасць нашага часу, так і імгненні шчасця, радасць жыць і тварыць на роднай зямлі. Галоўная тэма яго творчасці — гэта тэма [[каханне|кахання]], светлае пачуццё да [[жанчына|Жанчыны]]. Акрамя таго паэт напісаў шмат прачулых вершаваных твораў пра свой родны Мядзельскі край, яскравыя літаратурныя пародыі, эпіграмы і прысвячэнні сваім калегам па пяру<ref>[http://novcrb.grodno.by/navinki-belaruskai-litaratury/ Навінкі беларускай літаратуры]</ref><ref>[http://www.oo-spb.by/index.php?id=596 Творчая імпрэза паэта Міколы ШАБОВІЧА “Я да цябе прапісаны, мой край!”]</ref>, гумарыстычныя вершы.
 
На вершы Міколы Шабовіча напісана больш як 180 песень<ref>[http://www.oo-spb.by/index.php?id=596 Творчая імпрэза паэта Міколы ШАБОВІЧА “Я да цябе прапісаны, мой край!”]</ref>. Іх выконвалі Ірына Дарафеева, Алеся Гайдук, Алег Цівуноў, Дзмітрый Мінько і інш.<ref>[http://www.oo-spb.by/index.php?id=596 Творчая імпрэза паэта Міколы ШАБОВІЧА “Я да цябе прапісаны, мой край!”]</ref> Некаторыя з іх гучалі на [[Нацыянальны фестываль беларускай паэзіі і песні ў Маладзечне|Нацыянальным фестывалі беларускай паэзіі і песні ў Маладзечне]] і [[Славянскі Базар у Віцебску|Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»]]. З песняй «Я чакаю цябе» (словы Міколы Шабовіча, музыка [[Алена Віктараўна Атрашкевіч|Алены Атрашкевіч]]) Таццяна Валахановіч перамагла ў 2015 г. на конкурсе маладых выканаўцаў у рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай паэзіі і песні ў [[горад Маладзечна|Маладзечне]]. 30 песень на вершы Міколы Шабовіча напісаў кампазітар [[Мікалай Яцкоў]]. На песня «Пад небам Радзімы» (словы Міколы Шабовіча, музыка Дзмітрыя Пятровіча) з 2017 г. увайшла ў рэпертуар хора[[Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча|Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча (Беларусь)]]<ref>[http://www.oo-spb.by/index.php?id=596 Творчая імпрэза паэта Міколы ШАБОВІЧА “Я да цябе прапісаны, мой край!”]</ref>.
 
Мікола Шабовіч — аўтар слоў гімна (2014) [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка]]. Спрыяе развіццю маладых беларускіх паэтаў і празаікаў — удзельнікаў літаратурнай суполкі «Крокі».