Віцебск: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 605:
 
Планіровачную структуру фарміруюць сем планіровачных раёнаў. Асноўным раёнам жылога будаўніцтва з’яўляецца Паўднёва-Усходні (з 1980 г. узводзяцца 5—9—12-павярховыя жылыя дамы і грамадскія будынкі ў мікрараёнах Поўдзень-1, Поўдзень-2, Поўдзень-3 і інш.). У [[1974]] г. завершаны ансамбль [[Плошча Перамогі (Віцебск)|плошчы Перамогі]], створаная [[Плошча Тысячагоддзя Віцебска|плошча Тысячагоддзя Віцебска]] (былая Тэатральная плошча). У 1970—80-я гады ўзведзеныя жылыя дамы: шаснаццаціпавярховы (архітэктары [[У. Зубкоў]], [[З. Конаш]]) з кінатэатрам «Беларусь», дзевяціпавярховы з магазінам «Дзіцячы свет», дзесяціпавярховы з рэстаранам «Аўрора» (архітэктары [[А. Бельскі]], [[А. Расейкін]]), 8—9-павярховы (архітэктары [[З. Озерава]], [[Г. Махмутаў]]) і пяціпавярховы пяцісоткватэрны (архітэктары Махмутаў, [[П. Панамароў]]), чатырнаццаціпавярховы (архітэктары [[В. Данілаў]], [[З. Даўгяла]]) па Маскоўскім праспекце. Сярод грамадскіх будынкаў: новыя карпусы інстытутаў — медыцынскага (архітэктар Данілаў), педагагічнага (архітэктары Зубкоў, Конаш), ветэрынарнага (архітэктар [[А. Грачышнікаў]]), дванаццаціпавярховы гатэль «Віцебск», корпус праектна-канструктарскага бюро АСУ (архітэктары Махмутаў, [[Л. Ільінаў]]), будынак філіяла інстытута «Белдзяржпраект» (архітэктары Бельскі, Данілаў), сямнаццаціпавярховы інтэрнат абутковай фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» (архітэктар Грачышнікаў), Палац культуры прафсаюзаў (архітэктары [[В. Кірылаў]], Бельскі), комплекс вышынных будынкаў інтэрнатаў па праспекце Перамогі (архітэктары [[А. Асяненка]], [[В. Лукомскі]]), [[Брыганціна (кінатэатр)|кінатэатр «Брыганціна»]] і летні амфітэатр (архітэктар [[В. Бабашкін]]) і інш. У комплекс грамадскага цэнтра ўваходзіць [[парк імя М. В. Фрунзэ]] на берагах р. Віцьба (архітэктары [[М. Жлабо]], [[Л. Кузняцова]], [[Л. Нардштэйн]]). Цераз Віцьбу ўзведзеныя новыя пешаходныя масты ([[Пушкінскі мост (Віцебск)|Пушкінскі]], [[Баўманскі мост (Віцебск)|Баўманскі]], [[Юбілейны мост|Юбілейны]]), цераз Заходнюю Дзвіну — транспартныя ([[Мост Блахіна|Блахіна]] і [[Новы мост (Віцебск)|Новы Мост]]). У [[Гістарычны цэнтр Віцебска|цэнтральнай частцы]] захавалася гістарычная планіроўка XVI—XVII стст., мураваная забудова і асобныя помнікі гісторыі і дойлідства XVIII — пачатку XX ст<ref name="ДБ"/>.
 
 
 
<!--другой паловы XVIII ст., планіроўкі перыяду класіцызму і сучаснай вулічнай сеткі дазваляе адзначыць, што толькі на некаторых участках напрамкі ці трасы сучасных вуліц супадаюць з сярэдневяковай структурай. Цяперашнія абрысы плошчаў і вуліц Узгор’я, Задзвіння, Заручаўя і іншых раёнаў амаль цалкам адпавядаюць закладзеным пры рэгулярнай перапланіроўцы ў канцы XVIII першай палове XIX ст. У цэлым планіроўка вуліц і плошчаў мае вялікую культурную каштоўнасць як сведчанне шматвяковага развіцця Віцебска, узор мастацтва горадабудавання эпохі класіцызму.
-->
 
Асноўнымі структурнымі восямі гістарычнага раёна служаць участкі мерыдыянальнага і шыротнага гарадскіх дыяметраў. У большай ступені гістарычная забудова лакалізуецца ўздоўж мерыдыянальнага напрамку — [[Вуліца Леніна (Віцебск)|вуліцы Леніна]]. На перакрыжаванні восяў знаходзіцца тэрыторыя былых адміністрацыйнай і ратушнай плошчаў. Вежа ратушы — адзіная вертыкаль калісьці развітога шматвежавага сілуэта Віцебска. Жылыя і грамадскія будынкі [[XVIII]] — пачатку [[XX ст.]] фарміруюць забудову [[Вуліца Суворава (Віцебск)|вуліц Суворава]], [[Вуліца Талстога (Віцебск)|Л. Талстога]], [[Вуліца Крылова, Віцебск|Крылова]], [[Савецкая вуліца (Віцебск)|Савецкай]], [[Вуліца Пушкіна (Віцебск)|Пушкіна]] і іншых, на асобных участках размешчаную суцэльным фронтам, а дзе-нідзе — больш рэдка, напрыклад у Задзвінні. Да асноўных помнікаў, якія захаваліся, адносяцца фрагменты Благавешчанскай царкпы, трынітарскі храм з манастырскай пабудовай, карпусы базыльянскага манастыра, Варварынскі касцёл, будынкі акруговага суда і жаночага духоўнага вучылішча і іншыя<ref name="СС">{{крыніцы/Страчаная спадчына|}}</ref>.
 
 
У параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі ў Віцебску існуе адносна многа помнікаў эпохі [[класіцызм]]у<ref name="СС"/>.
 
=== Знішчэнне архітэктурнай спадчыны ===
Акрамя значных страт архітэктурнай спадчыны трэба адзначыць моцна скажоны сучасным будаўніцтвам культурны пласт [[Верхні замак (Віцебск)|Верхн]]яга і [[Ніжні замак (Віцебск)|Ніжняга зам]]каў<ref name="СС"/>.
 
3 28 культавых будынкаў, якія фарміравалі унікальныя панарамныя віды горада, захаваліся толькі два храмы, «заціснутыя» новай забудовай. Некаторыя разбураны ў [[1930-я|1930-ых]] гг., многія пацярпелі ў час Вялікай Айчыннай вайны і пасля не былі адноўлены, іншыя — знесены ў працэсе пасляваеннай рэканструкцыі горада. Знішчаны помнікі барока, які складалі ансамбль ратушнай і адміністрацыйнай плошчаў — езуіцкі касцёл і карпусы калегіума, бернардзінскі касцёл з кляштарнымі будынкамі, што існавалі яшчэ ў канцы 1950-ых гг., а таксама Васкрасенская царква. Знішчаны гасціны двор, які прымыкаў да бернардзінскага касцёла. Цалкам разбурана галоўная дамінанта горада — базыльянскі касцёл і размешчаная насупраць, на правым
беразе Дзвіны Богаяўленская царква, ад якой засталася толькі магутная падпорная сцяна ў берагавым схіле. Ад своеасаблівай групы з трох храмаў на тэрыторыі Ніжняга замка — Благавешчанскай царквы, парафіяльнага і дамініканскага касцёлаў захаваліся толькі руіны царквы, прыстасаваныя для агляду і падвергнутыя кансервацыі. Да найбольш істотных у горадабудаўнічых адносінах страт адносіцца таксама знос Святадухаўскай царквы на высокім плато, якая цудоўна ўспрымалася з розных бакоў, здвоеных дамінантаў у Задзвінні — Мікалаеўскай царквы і піярскага касцёла. Не зас-талося і праваслаўных і каталіцкіх храмаў — калісьці шматлікіх у розных раёнах горада<ref name="СС"/>.
 
У 1970-х гг. знесена вялікая група жылых і грамадскіх будынкаў XVIII — начатку XX ст. паблізу ратушнай плошчы з усходняга боку вуліцы Леніна, чыя недастатковая шырыня ўскладняла рух грамадскага транспарту. Такім чынам традыцыйна замкнёная прастора вуліцы апынулася раскрытай на ландшафтную зону, што неправамерна ва ўмовах гістарычнага горада<ref name="СС"/>.
 
Без горадабудаўнічай неабходнасці разбурана група будынкаў XVIII — пачатку XX ст. плошчы Свабоды на рагу вуліцы Леніна і праспекта Фрунзэ, сярод якіх — будынак школы пры езуіцкім калегіуме. Знесены манументальны [[будынак Віцебскай Аляксандраўскай мужчынскай гімназіі|гістарычны будынак]] па вуліцы Замкавай, у якім размяшчаўся педагагічны інстытут<ref name="СС"/>.
 
== Славутасці ==