Вуліца Кірава (Віцебск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 35:
 
== Архітэктура ==
Ансамбль створаны ў 1947—58 гг. (архітэктары [[Валянцін Іванавіч Гусеў|В. Гусеў]] (кіраўнік), [[Аляксандра Юр'еўна Данілава|А. Данілава]], [[Віталь Аляксандравіч Данілаў|В. Данілаў]]). Вуліца і яе працяг з'яўляюцца важным гарадскім дыяметрам, перпендыкулярным вуліцы Леніна і рацэ Заходняя Дзвіна — галоўным кампазіцыйным восям у структуры горада.
 
Перад Кіраўскім мостам яе завяршаюць вежавыя аб'ёмы будынкаў гасцініцы «Дзвіна» і інтэрната [[Віцебскі філіял Вышэйшага каледжа сувязі|Віцебскага філіяла Вышэйшага каледжа сувязі]]. Яны адыгрываюць важную ролю ў сілуэце горада. У забудове пераважаюць 4- і 5-павярховыя жылыя дамы з магазінамі, рэстаранам, і іншымі прадпрыемствамі культурна-бытавога абслугоўвання на першых паверхах. Кампазіцыя вуліцы заснавана на стылявым адзінстве пластычнага вырашэння фасадаў з выкарыстаннем элементаў класічнай спадчыны. Цэласны характар забудове надаюць прыкладна аднолькавыя працягласць і вышыня будынкаў, падабенства гарызантальных і вертыкальных чляненняў (карнізы, цягі, пілястры і інш.), адзіны характар азелянення. Фасадныя плоскасці ўзбагачаюць балконы, эркеры і іншыя архітэктурныя элементы. Пры будаўніцтве жылых дамоў выкарыстаны 2- і 3-кватэрныя секцыі.