Розніца паміж версіямі "Беларускія татары"

Тым [не] менш, беларускія татары (ці — беларускія мусульмане, як яны самі сабе называюць) выразна адрознівалі сабе ад іншых ''татар''. Інакш кажучы, беларуска-татарскі этнас захоўваў сваю [[ідэнтычнасць]], нягледзячы на тое, што адыгрываў у сістэме беларускіх этнасаў ролю [[дэмаграфія|дэмаграфічнага]] [[буфер]]у для [[Асіміляцыя, сацыялогія|асіміляцыі]] [[цюркі|цюркаў]] беларусамі.
 
Цяперашні стан беларускіх татар адрозны тым, што хаця за расійскім і савецкім часам (XIX—XX стст.) працягваліся тыя ж працэсы перасялення ў Беларусь і наступнай асіміляцыі, але замест крымскіх татар (якіх стала мала ў выніку [[скарэнне Крыму|скарэння Крыму]] (генацыду канца XVIII учыненага расіянамі і выгнання крымскіх татар у Турцыю), у Беларусь перасяляліся прадстаўнікі іншых татарскіх народаў. Акрамя таго, з пачатку XX ст., яны падпадалі пад дзеянне татарскай палітычнай прапаганды і татарскай нацыянальнай культуры, элементы якіх прыносілі з сабой. Яны не былі асіміляваныя беларускімі татарамі і не засвоілі іх культуры. Звычайна гэтыя татары асіміляваліся наўпрост у беларусы (і многія мігранты XIX стагоддзя, хаця і пішуцца татарамі, але страцілі сувязь з татарскай супольнасцю). Але нацыянальнае і рэлігійнае адраджэнне з 90-х гадоў [[XX стагоддзе|XX ст.]] дазволіла татарскім мігрантам звязацца, і гэтая сувязь будуецца на новай глебе — на глебе [[татары|татарскай нацыянальнай культуры]], сувязі з [[Татарстан]]ам, вывучэння [[татарская мова|татарскай мовы]], прызнання сабе [[татары|татарамі]]. Такім чынам, у Беларусі з татар рознага паходжання складаецца [[дыяспара]] Татарстана. Гэтыя татары жывуць у Беларусі, але беларускімі татарамі не становяцца, хаця і звязаныя з імі рэлігіяй і афіцыйнай назвай (афіцыйна ўсе татары ў Беларусі маюцца за адзін народ). Наадварот, варта чакаць, што ў цяперашняй сітуацыі асіміляцыя пойдзе ў адваротны бок: рэшткі «беларускіх мусульманемусульман», якіх будзе рабіцца ўсё менш — з-за натуральнай асіміляцыі беларусамі, будуць паглынутыя культурнейшай, палітычна арганізаванай, грашавітай дыяспарай Татарстана. Адзінай перашкодай гэтаму працэсу можа стаць тое, што далейшай міграцыі ўсходніх татар у Беларусь перашкаджае дзяржаўная мяжа з Расіяй, што з часам можа прывесці да размывання і асіміляцыі самой дыяспары Татарстана.
 
== Дэмаграфія ==
200

правак