Першы Усебеларускі з’езд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
Думка пра скліканне агульнакраёвага сходу цыркулявала ў мясцовых арганізацыях самай рознай палітычнай накіраванасці яшчэ з вясны 1917 года<ref>Рудовіч, С. Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе / Станіслаў Рудовіч; Ін-т гісторыі НАН Беларусі. — Мн.: Тэхналогія, 2001. — 200, [1] с. — С. 167. — ISBN 985-458-001-6.</ref>. На дэмакратычнай нарадзе, якая адбылася ў Маскве ў верасні 1917 года, беларускія прадстаўнікі афіцыйна заявілі аб намеры склікаць свой Беларускі ўстаноўчы сход. Аб гэтым гаварылася таксама на другой сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (ЦРБА) 17 кастрычніка, што ўскосна пацвярджаецца пісьмом [[Язэп Якаўлевіч Варонка|І. Варонкі]] да членаў Вялікай беларускай рады (ВБР) [[Язэп Дыла|Я. Дылы]], [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|С. Рак-Міхайлоўскага]], [[Алесь Гарун|А. Прушынскага]], [[Ігнат Сымонавіч Дварчанін|І. Дварчаніна]], [[Язэп Аляксеевіч Мамонька|Я. Мамонькі]] і іншых ад 26 лістапада 1917 года<ref>Ладысеў, У. Ф. Першы Усебеларускі з'езд 1917 г. і яго наступствы / У. Ф. Ладысеў // Нарыс гісторыі беларускай дзяржаўнасці: XX стагоддзе / М. П. Касцюк, У. Ф. Ладысеў, В. М. Жук [і інш.]; Рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 2008. — 615 с. — С. 70. — ISBN 978-985-08-0999-5. [Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ). Ф. 325. Воп. 1. Спр. 2. Арк. 91.]</ref>.
 
З'езд здолеў адбыцца і быць такім прадстаўнічым менавіта таму, што бальшавіцкае цэнтральнае кіраўніцтва, а дакладней — асабіста [[Уладзімір Ленін]] і [[Іосіф Сталін]], падтрымала яго правядзенне ў Мінску<ref>[http://zviazda.by/be/news/20180117/1516167450-1918-y-god-dlya-belarusi-nabytki-i-straty 1918-ы год для нашай дзяржаўнасці: набыткі і страты]</ref>: у Маскве бальшавіцкі Народны камісарыят па нацыянальных справах, якім тады кіраваў бальшавік [[Іосіф Сталін]], даў згоду і фінансавую падтрымку на правядзенне беларускага з'езду ў Мінску<ref>Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня–Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — С.148.</ref>.
 
У першай палове лістапада (дакладная дата невядома) была выдадзена адозва «Да ўсяго народа беларускага» выканкомаў Вялікай беларускай рады, [[Цэнтральная беларуская вайсковая рада|Цэнтральнай беларускай вайсковай рады]], а таксама Беларускага выканкома Заходняга фронту. Адозва завяршалася заклікам прысылаць [[5 снежня]] 1917 года дэлегатаў у [[Мінск]] на Усебеларускі з'езд<ref>Турук, Ф. Белорусское движение: Очерк истории национального и революционного движения белорусов: С приложением образцов белорусской нелегальной литературы, важнейших документов белорусских политических партий и национальных организаций и этнографической карты белорусского племени, сост. Е. Ф. Карским / Предисл. А. Кавки. — Б.м., 1994 (Мн.:Картогр.ф-ка Белгеодезии). — 144 с. + 1 л. карт. — С. 97—100.</ref>.