Першы Усебеларускі з’езд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33:
Гісторык [[Ігар Аляксандравіч Марзалюк|Ігар Марзалюк]] лічыць: «Нельга толькi стваральнiкаў [[БНР]] лiчыць правапераемнiкамi iдэй 1–га Усебеларускага з’езда. Яшчэ больш, дэмакратычнага мандата i легiтымнай правапераемнасцi з Усебеларускiм з’ездам Рада БНР на самай справе не мела, бо Усебеларускi з’езд нiколi патрабаванняў незалежнасцi не агучваў. Легiтымным пераемнiкам i прадаўжальнiкам iдэй Усебеларускага з’езда быў [[Белнацкам]]. Ад пачатку 1918 года ў беларускiм руху iснавалi i сапернiчалi дзве плынi — "белнацкамаўцы" i "бэнээраўцы"»<ref>[https://www.sb.by/articles/gartayuchy-staronki-gistoryi.html У газеце "Звязда" адбыўся "круглы стол" аб БНР]</ref>. Ігар Марзалюк таксама дадае: «Кожная з гэтых плыняў адмаўляла іншую, абвінавачваючы ў здрадзе беларускай справе і беларускаму народу. Аб'ектыўна ж — і тыя, і другія працавалі на карысць Беларусі, імкнуліся да стварэння беларускай дзяржаўнасці. Дарэчы, і тыя, і другія былі прадстаўнікамі розных партый [[сацыялізм|сацыялістычнага кірунку]]»<ref>[http://zviazda.by/be/news/20180117/1516188500-igar-marzalyuk-peraemnikam-idey-usebelaruskaga-zezda-byu-belnackam Ігар Марзалюк: Пераемнікам ідэй Усебеларускага з'езда быў Белнацкам]</ref>.
 
Гісторык Сяргей Трацяк сцвярджае, што 1-ы Усебеларускі з'езд не прымаў рашэнне аб стварэнні незалежнай беларускай дзяржавы і што з'езд бежанцаў з Беларусі, які быў скліканы летам 1918 г. у Маскве па рашэнні [[Белнацкам|Беларускага нацыянальнага камісарыята]] і беларускімі камуністычнымі секцыямі, быў па сутнасці быў працягам 1-га Усебеларускага з'езда: ён прыняў тыя рэзалюцыі, якія на 1-м з'ездзе прыняць не паспелі (аб вывадзе ўсіх замежных войскаў з тэрыторыі Беларусі, аб стварэнні беларускіх узброеных сіл, аб самавызначэнні Беларусі шляхам рэферэндуму, які меркавалася правесці пасля вываду іншаземных войскаў і інш.)<ref>[http://zviazda.by/be/news/20180117/1516167450-1918-y-god-dlya-belarusi-nabytki-i-straty 1918-ы год для нашай дзяржаўнасці: набыткі і страты]</ref>. Сяргей Траццяк дадае, што 30 снежня 1918 г. у Смаленску збіраецца 6-я паўночна-заходняя канферэнцыя расійскай кампартыі бальшавікоў, якая абвяшчае сябе 1-м з'ездам [[Камуністычная партыя Беларусі (1918)|Камуністычнай партыі Беларусі]] і прымае рашэнне аб стварэнні [[БССР|Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ)]], карані якой таксама там, у 1-м Усебеларускім з'ездзе<ref>[http://zviazda.by/be/news/20180117/1516167450-1918-y-god-dlya-belarusi-nabytki-i-straty 1918-ы год для нашай дзяржаўнасці: набыткі і страты]</ref>.
 
== Гл. таксама ==