Мастацкая літаратура (выдавецтва): Розніца паміж версіямі

→‎Гісторыя: дата, спасылка
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
(→‎Гісторыя: дата, спасылка)
 
== Гісторыя ==
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» было ўтворана ў6 сакавіка 1972 годзегода<ref name="НЧ">{{cite web| author =Марат Гаравы| date =14 чэрвеня 2012| url =http://novychas.by/kultura/vistava_da_40_goddzja_vidavect | title =Выстава да 40-годдзя выдавецтва “Мастацкая літаратура” |publisher =[[Новы Час (газета)|Новы Час]]| accessdate =4 сакавіка 2018}}</ref> на аснове рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Гэта быў час, калі інтэлектуальны і эстэтычны ўзровень грамадства патрабаваў выдання велізарнай колькасці мастацкай літаратуры розных кірункаў і жанраў, а ў адукацыйных дзяржаўных праграмах было прадугледжана глыбейшае вывучэнне класікаў беларускай і сусветнай літаратуры.
 
У савецкія часы ў выдавецтве існавалі рэдакцыі паэзіі і прозы, збораў твораў, выбраных твораў і перакладнай літаратуры, крытыкі і драматургіі, літаратуры народаў СССР, гісторыка-дакументальных кніг «Памяць». Штогод выдавалася каля двухсот кніг, якія былі адрасаваны шырокаму кругу чытачоў. Тыраж кніг арыгінальнай паэзіі быў не меней трох тысяч, а арыгінальнай прозы — не меней шасці тысяч асобнікаў.
Выходзілі серыі «Першая кніга паэта» (з 1968 года), «Першая кніга празаіка» (з 1971 года), «Паэзія народаў» (з 1971 года), «Бібліятэка замежнай прозы» (з 1983 года), «Скарбы сусветнай літаратуры» (з 1989 года), «Бібліятэка беларускай класікі» (з 1990 года).
 
У выдавецтве выйшлі Зборы твораў такіх пісьменнікаў, як [[Якуб Колас]], [[Кузьма Чорны]], [[Кандрат Крапіва]], [[Аркадзь Куляшоў]], [[Іван Шамякін]], [[Аляксандр Якімовіч]], [[Янка Брыль]], [[Васіль Быкаў]], [[Іван Мележ]], [[Пімен Панчанка]], [[Іван Навуменка]], [[Максім Гарэцкі]], [[Піліп Пестрак]], [[Пятро Глебка]], [[Змітрок Бядуля]], [[Алесь Бачыла]], [[Андрэй Макаёнак]], [[Уладзімір Караткевіч]], [[Аляксей Пысін]], [[Іван Пташнікаў]], [[Ніл Гілевіч]], [[Рыгор Барадулін]] і іншых<ref name="НЧ" />.
 
Зараз выдаюцца серыі «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХ стагоддзя» (абедзве з 1998 года), «Беларуская паэзія ХХІ ст.», «Беларуская проза ХХІ ст.».