Злучаныя Штаты Амерыкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 443:
 
Асноўныя галіны прамысловасці: нафтаперапрацоўка, металургія, машынабудаванне, аэракасмічная, хімічная, электронная, харчовая, [[ваенна-прамысловы комплекс|ваенная прамысловасць]].
 
== Адукацыя ==
[[Выява:University-of-Virginia-Rotunda.jpg|thumb|250px|Універсітэт Вірджыніі, які быў заснаваны Томасам Джэферсанам у 1819 годзе, з'яўляецца адным са шматлікіх дзяржаўных універсітэтаў краіны]]
Пачатковая адукацыя ў ЗША пераважна дзяржаўная, кантралюецца і фінансуецца на трох узроўнях: федэральным, штату, мясцовым, і рэгулююцца Дэпартаментам адукацыі ЗША шляхам увядзення абмежаванняў на федэральныя гранты. Існуе разгалінаваная сістэма дзяржаўных школ. У большасці штатаў, дзеці абавязаны наведваць школу ва ўзросце ад шасці або сямі гадоў, пакуль ім не споўніцца 18 гадоў. Такім чынам існуе сістэма з 12 класаў, якая дае базавую сярэдную адукацыю. У некаторых штатах час навучання ў школе меншы<ref>[http://nces.ed.gov/programs/digest/d02/dt150.asp Ages for Compulsory School Attendance]. U.S. Dept. of Education</ref>. Каля 12% дзяцей навучаюцца ў парафіяльных або рэлігійных прыватных школых. Крыху больш за 2% дзяцей праходзяць хатняе навучанне. ЗША выдатковаўюць на адукацыю аднаго чалавека больш чым любая іншая краіна ў свеце, гэта значыць на 2010 год на кожнага школьніка была выдаткавана больш за 11 тысяч долараў<ref>[http://www.cbsnews.com/8301-202_162-57590921/u.s-education-spending-tops-global-list-study-shows/ U.S. education spending tops global list, study shows]. CBS.</ref>. Каля 80 % амерыканскіх студэнтаў наведваюць дзяржаўныя ўніверсітэты<ref>[http://cla.umn.edu/news/clatoday/summer2002/dean.php Public Education for the Common Good]. University of Minnesota.</ref>. У Злучаных Штатаў існуе вялікая колькасць прыватных і дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў. У адпаведнасці з міжнародных рэйтынгамі, 13 або 15 амерыканскіх каледжаў і ўніверсітэтаў уваходзіць у топ-20 навучальных устаноў свету<ref>[http://www.topuniversities.com/university-rankings/world-university-rankings/2010 QS World University Rankings]. Topuniversities.</ref>.
 
Узровень адукацыі ў ЗША складае 97%, аднак паводле перапісу [[2003]] толькі 84,5% амерыканцаў ад 25 гадоў і старэй мелі сярэднюю адукацыю. З гістарычных прычын адукацыя не ўпамінаецца ў [[Канстытуцыя ЗША|Канстытуцыі]], з-за чаго рэгулюецца ў асноўным на ўзроўні штату. Адсутнічаюць уніфікаваныя федэральныя стандарты для навучальных устаноў. У горадзе [[Мантэсума]] (акруга Сан-Мігель, штат [[Нью-Мексіка]]) дзейнічае адзін з [[Каледжы аб'яднанага свету|каледжаў міжнароднай супольнасці]] — Заходнеамерыканскі.
 
== Культура і грамадства ==