Беларускі ПЭН-цэнтр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 82:
 
== Крытыка ==
У 2015 годзе пра свой выхад з Беларускага ПЭН-цэнтру заявілі літаратары [[Алесь Аркуш]] і [[Вінцэсь Мудроў]]. Паводле слоў Алеся Аркуша знаходзіцца ў складзе гэтай арганізацыі, значыць «''даваць магчымасць яго кіраўніцтву рабіць усё што заўгодна''», бо «''з сябрамі арганізацыі ніхто не раіцца''», ніхто не цікавіцца іх меркаваннем па тым ці іншым пытанні<ref name="БРР">{{cite web| author =Анна Шайкоўская| date =2017| url =https://www.racyja.com/kultura/belaruski-pen-tsentr-skalanuu-skandal/ | title = Беларускі ПЭН-цэнтр скалануў скандал|publisher =[[Беларускае Радыё Рацыя]]| accessdate =8 сакавіка 2018}}</ref>, а сам ПЭН-цэнтр, які павінен абараняць правы пісьменнікаў, апошнім часам «''ператварыўся ў нейкую кармушку, арганізацыю, дзе проста дзеляць гуманітарку, а не змагаюцца за пісьменнікаў, чым павінны былі ў першую чаргу займацца''»<ref name="Е">{{cite web| author =| date =12 сакавіка 2015| url =https://euroradio.fm/litaratary-pakidayuc-belaruski-pen-centr-z-za-mounaga-skandalu | title =Літаратары пакідаюць Беларускі ПЭН-цэнтр праз моўны скандал |publisher =Еўрарадыё| accessdate =8 сакавіка 2018}}</ref>. Дадатковай прычынай паслужыла заява ПЭН-цэнтру пра дыскрымінацыю рускамоўных пісьменнікаў. Па падобнай прычыне пакінуў арганізацыю і пісьменнік [[Сяргей Іванавіч Дубавец|Сяргей Дубавец]]<ref name="БРР" />. Таксама пакінуў арганізацыю і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі<ref name="Е" />. Пасля заявы пра «''дыскрымінацыю рускамоўных літаратараў''» пакінуў арганізацыю і драматург [[Юры Станкевіч]], які патлумачыў прычыну свайго сыходу яшчэ і тым, што ён стаў членам ПЭН-цэнтра, калі «''арганізацыя імкнулася прытрымлівацца пісьменніцкага праваабарончага кірунку і нацыянальнай ідэі. А потым прыйшлі "эпігоны", набылі сяброўства выпадковыя і невыпадковыя людзі, і наступіла непазбежнае''»<ref>{{cite web| author =| date =19 vfhnfсакавіка 2015| url = https://nn.by/?c=ar&i=146259&lang=ru| title =Пісьменнік Юры Станкевіч выходзіць з ПЕНПЭН-цэнтра |publisher =[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]| accessdate = 8 сакавіка 2018}}</ref>.
 
У 2016 годзе ў беларускай літаратурнай прасторы ўзнік скандал па выніках уручэння літаратурнай прэміі «[[Дэбют (літаратурная прэмія)|Дэбют]]», заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам. На цэрымоніі ўручэння прэміі намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы, у выніку чаго маладыя паэты палічылі такое рашэнне журы зняважлівым да іх. Пасля інцындэнту паэт [[Алесь Плотка]], які увайшоў у шорт-ліст прэміі, звярнуўся да арганізатараў конкурсу з просьбай «''каб брыдкі скандал, які ўзнік вакол гэтай намінацыі, быў вырашаны''». Яго падтрымалі і астатнія шортлістэры. Алесь Плотка пракаментыраваў, што сваім рашэннем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: «''ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы''»<ref>{{cite web| author =Настасся Салановіч| date =24 сакавіка 2016| url =https://new.naviny.by/rubrics/culture/2016/03/24/ic_articles_117_191278 | title =Скандал на прэміі «Дэбют». Як «Паэзія» засталася без пераможцаў |publisher =[[БелаПАН]]| accessdate =8 сакавіка 2018}}</ref>.