Леанід Дранько-Майсюк: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Losisi (размовы | уклад)
Losisi (размовы | уклад)
Радок 5:
Нарадзіўся ў рабочай сям'і. Дзед — Мікалай Дранько, яўрэйскага паходжання, працаваў шаўцом ў арцелях ў Давыд-Гарадку. Мясцовыя жыхары звалі паміж сабой Мікалая таксама яшчэ і Майсюк. Яго сына Васіля (бацька Леаніда, нар. у 1931 г.) запісалі ў царкоўную кнігу Дранько-Майсюком, па мянушчцы бацькі. Пасля вайны, калі выпісвалі савецкія дакументы на падставе царкоўных запісаў, Васілю выдалі пасведчанне аб нараджэнні з прозвішчам Дранько-Майсюк<ref name="СБ">{{cite web| author =Уладзiмiр Субат| date =22 студзеня 2016| url =https://www.sb.by/articles/vos-yana-kazka-davyd-garadok-batska-na-ganku-i-matsi-garodze.html | title = Вось яна казка Давыд-Гарадок: бацька на ганку i мацi ў гародзе|publisher =[[Советская Белоруссия]]| accessdate =19 лютага 2018}}</ref>.
 
Леанід Дранько-Майсюк скончыў Давыд-Гарадоцкую СШ № 2 (1974), працаваў на Давыд-Гарадоцкім заводзе слясарна-мантажных інструментаў. У 1975 г. паступіў на завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута ў [[Масква|Маскве]]. У 1976—1978 гг. служыў у [[Савецкая Армія|Савецкай Арміі]]. Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Літінстытута, які скончыў у 1982 г. У гэты перыяд (у 1980-м г.) пазнаёміўся з будучай жонкай, масквічкай Вольгай<ref name="СБ" />.
 
У 1982—2002 гг. — рэдактар [[Мастацкая літаратура, выдавецтва|выдавецтва «Мастацкая літаратура»]]. Са жніўня 2002 г. — на вольнай працы.