Маладзечанскі настаўніцкі інстытут: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
== Успаміны пра Інстытут==
В. П. Цітовіч, які паступіў у Маладзечанскі настаўніцкі інстытут на фізіка-матэматычнае аддзяленне ў 1952 г. узгадваў пра час свайго навучання: "Стыпендыі хапала на хлеб і ваду. Сярод студэнтаў дзейнічала каса ўзаемадапамогі. Пры крайняй неабходнасці з яе выдзялялі грошы на пакупку адзення. Для сучаснай моладзі ўмовы нашага студэнцкага жыцця здадуцца пеклам, а для нас, хто перажыў вайну і пасляваенную разруху, гады вучобы былі раем. Усе цяжкасці мы пераносілі мужна, на лёс не скардзіліся. Уся краіна перажывала вялізныя цяжкасці. Задача стаяла выжыць… Падручнікаў і вучэбнай літаратуры не было, але мы вучыліся з вялікім стараннем. Нашы выкладчыкі не мелі вучоных ступеняў і званняў, але яны ў дасканаласці ведалі свой прадмет і імкнуліся як мага больш даць нам ведаў. Бо мы атрымлівалі адну з самых прэстыжных прафесій. Яшчэ з польскіх часоў самымі паважаемымі людзьмі былі настаўнік, урач і святар. Перад імі знімалі шапку за 20 метраў<ref>В. Атрошка [https://mijory.by/jubilej/print:page,1,3808-uchitel.html Настаўнік] // Міёрскія навіны</ref>."
 
Галіна Сямёнаўна Рыжэвіч, настаўніца гісторыі Залескай школы, якая паступала ў Інстытут у 1951 г., узгадвае: "На той час настаўнікаў не хапала, таму ў інстытуце рыхтавалі спецыялістаў шырокага профілю<ref>Святлана СТАНКЕВІЧ [http://www.rh.by/2009/10/03/yae-vuchnyam-usyago-pa-60/ Яе вучням – усяго па 60] // Рэгіянальная газета</ref>".
 
== Вядомыя выпускнікі ==