Беларускі нацыянальны камісарыят: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Беларускі нацыянальны камісарыят''' ('''Белнацкам''') — аддзел [[Народны камісарыят па справах нацыянальнасцей, СНК РСФСР|Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей]] (Наркамнац) [[СНК РСФСР]]. Старшыня [[А. Р. Чарвякоў]]. Камісарыят працаваў у [[Петраград]]зе (з 31.1(13.2).1918 да сакавіка 1918), пазней у [[Масква|Маскве]] (да сакавіка 1919). Быў створаны дэкрэтам Савета народных камісараў РСФСР, з удзелам [[БСДРП|Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі]].
 
Белнацкам меў аддзяленні ў Петраградзе, Маскве, [[Віцебск]]у, Саратаве, [[Смаленск]]у. Перад ім стаялі задачы: інфармаванне партыйных бальшавіцкіх органаў аб патрэбах беларусаў, інфармаванне беларускага насельніцтва аб усіх кроках і мерапрыемствах савецкай улады. Белнацкам — у процівагу ўрада [[БНР]] — вёў агітацыйную, культурна-асветніцкую, выдавецкую працу, прапагандуючы ідэю стварэння беларускай савецкай дзяржавы. Сам жа ўрад БНР імкнуўся стварыць беларускую сацыялістычную дзяржаву і не вёў агітацыйную, культурна-асветніцкую, выдавецкую працу. Белнацкам ажыццяўляў масавую агітацыю і прапаганду ідэй савецкай улады сярод беларусаў-бежанцаў. Для правядзення агітацыйнай і культурна-асветнай працы Белнацкамам былі створаны клубы [[Беларуская хатка (Петраград)|«Беларуская хатка» ў Петраградзе]], [[Беларус, клуб|«Беларус» у Маскве]], выходзіла газета [[Дзяннiца (1918)|«Дзяннiца»]], часопісы «Чырвоны шлях», «Беларуская крыніца», а таксама быў арганізаваны [[Беларускі народны ўніверсітэт]].
 
Удзельнічаў у абвяшчэнні [[ССРБ]] ([[1919]]).