Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
др афармленне
Радок 1:
'''Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў'''. Утвораны 4(17) сакавіка [[1917]] паводле рэвалюцыі служачых Заходнефрантавога камітэта {{нп3|Усерасійскі земскі саюз|Усерасійскага земскага саюза|ru|Всероссийский земский союз}}. У гэты ж дзень абраны Часовы выканаўчы камітэт з 9 чал. (з [[5 сакавіка]] — 11 чал.), старшыня — Б. П. Позерн.
 
[[8 сакавіка]] Савет выказаў падтрымку {{нп3|[[Часовы ўрад Расіі|Часоваму ўраду|ru|Временное правительство России}}]] пры ўмове захавання ім дэмакратычных всабод і падрыхтоўкі склікання [[Устаноўчы сход|Устаноўчага сходу]]. [[10 сакавіка]] створаны аб'яднаны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Яго друкаваным органам стала газета «[[Известия Минского Совета рабочих и солдатских депутатов]]». Да красавіцкага крызісу палітычная лінія Мінскага Савета была ў рэчышчы агульнарасійскага дэмакратычнага руху. У пачатку мая пры Савеце арганізаваны дэмакратычны клуб, з мэтай асветы рабочых і салдат. У маі — пачатку чэрвеня адбыліся перавыбары (абрана 265 чал.; старшыня — Б. П. Позерн). Выканкам Савета складаўся з 36 чал., па 18 ад рабочых і салдат (пазней прапорцыя змянілася 16/20), з іх 23 {{нп3|Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя|сацыял-дэмакраты|ru|Российская социал-демократическая рабочая партия}}, 13 [[Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|эсэраў]]. З 5 членаў прэзідыума 4 былі бальшавікамі. З перавыбраннем Савета ўзмацніўся яго вайсковы склад, актывізаваліся бальшавікі, на пазіцыі якіх перайшоў і друкаваны орган Савета.
 
[[8 ліпеня]] [[1917]] старшынёй Мінскага Савета абранаы бальшавік І. Е. Любімаў. У ліпені з фракцыі сацыял-дэмакратаў выйшлі бальшавікі. Пры Савеце існавалі секцыі ваенная, рабочая, чыгуначная, культурна-асветная, рэдакцыйная, харчовая, фінансавая і інш. Выканкам Савета удзельнічаў у дзейнасці Камітэта рэвалюцыйных арганізацый ([[13 ліпеня|13]]—[[31 ліпеня]]), у кампаніі па выбарах у гарадскую думу. [[15 жніўня]] [[1917]] старшынёй Мінскага Савета абраны [[Карл Ландар|К. І. Ландар]]. У выніку перавыбараў (2-я палова верасня — пачатак кастрычніка) з 337 дэпутатаў Савета 184 былі [[Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (бальшавікоў)|бальшавікі]], 60 эсэраў, 21 меншавік, 21 [[бунд]]авец, 48 беспартыйных, 3 ад {{нп3|Паалей-Цыён|Паалей-Цыёна|ru|Поалей Цион}} і {{нп3|Аб'яднаная яўрэйская сацыялістычная рабочая партыя|Аб'яднанай яўрэйскай сацыялістычнай рабочай партыі (АЯСРП)|ru|Объединённая еврейская социалистическая рабочая партия}}. Старшынёй застаўся Ландар. У складзе выканкома былі 23 бальшавікі, 7 эсэраў, 4 бундаўцы, 1 паалейцыяніст, 1 ад АЯСРП, 2 месцы пакінуты за прафсаюзамі. Створаны аддзелы ваенны, эканамічны, агітацыйны, культурна-асветніцкі, сувязі з іншагароднімі і інш. З сакавіка па кастрычнік 1917 адбылося не менш як 35 пасяджэнняў Савета.