Розніца паміж версіямі "Янка Лучына"

38 байтаў дададзена ,  3 гады таму
(Памылковая дата)
Пісаў на польскай, рускай, беларускай мовах. Выступаў у розных жанрах.
 
Свае першыя беларускія творы Янка Лучына не публікаваў. Як беларускі паэт ён дэбютаваў у друку ў 1889 годзе, калі змясціў у газеце «[[Минский листок]]» верш «Вясновай парой», паклаўшы тым самым пачатак вяртанню беларускай літаратуры да друкаванага жыцця, перарванага пасля паражэння [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863 года]] царскімі рэпрэсіямі на чвэрць стагоддзя.
 
Аўтар паэм «Паляўнічыя акварэлі з Палесся», «Віялета», «Гануся», «Андрэй». Тэматычна паэія Янкі Лучыны звязаная пераважна з жыццём беларускай вёскі. Ён па-мастацку асэнсаваў рэчаіснасць, сцвярджаў дэмакратычныя ідэалы. Працягваючы традыцыі [[У. Сыракомля|У. Сыракомлі]], паэт засяроджваў увагу на малюнках вясковага жыцця і на вобразе селяніна як галоўнага носьбіта беларускай нацыянальнай ментальнасці, развіваў узаемадзеянне рэалістычнага і рамантычнага пачаткаў у сваёй творчасці, закладваў асновы беларускай філасофскай лірыкі.