Беларусь (газета, Мінск): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 2:
'''«Беларусь»''' — штодзённая палітычна-эканамічная і літаратурная [[газета]]. Выдавалася на беларускай мове ў [[горад Мінск|Мінску]] ([[21.10]].[[1919]] — 9.7.[[1920]]).
Рэдактар-выдавец у 1919 [[Ядвіга Луцэвіч]], з 1920 рэдактар [[
Разнастайныя матэрыялы газеты — ад рэдакцыйных артыкулаў і літаратурных твораў да карэспандэнцый з гарадоў, мястэчак і вёсак — знітоўвала ідэя адраджэння Беларусі, яе дзяржаўнасці і культуры, народнай гаспадаркі, самабытнага духоўнага аблічча нацыі. Гістарычную ролю Беларусі газета бачыла ў сінтэзе лепшых бакоў «усходняга» і «заходняга» тыпаў культуры, прымірэнні аднабокіх сацыяльна-палітычных тэндэнцый. Выкрывала грабежніцкую палітыку польскіх улад на Беларусі. Разнастайныя матэрыялы былі прысвечаны арганізацыі беларускай арміі. Шмат месца газета адводзіла барацьбе за стварэнне беларускіх школ. У артыкулах на эканамічныя тэмы шукала шляхі да аднаўлення сельскай гаспадаркі, прамысловасці і рамяства ў краіне. Асаблівае значэнне надавалася працоўнай кааперацыі, якая, на думку сацыялістычнага крыла аўтарскага калекгыву газеты, прывядзе Беларусь да дэмакратычнага сацыялізму. Газета апублікавала шэраг даследаванняў [[Я. Карскі|Я. Карскага]] па гісторыі беларускай літаратуры і культуры. Значнае месца займаў літаратурны аддзел. Друкаваліся творы [[Я. Купала|Я. Купалы]], [[З. Бядуля|З. Бядулі]], [[М. Гарэцкі|М. Гарэцкага]], [[К. Каганец|К. Каганца]], [[Я. Колас]]а, [[М. Чарот]]а, [[Уладзіслаў Галубок|У. Галубка]] і інш. Рэгулярна асвятляла тэатральнае жыццё ў Мінску.
|