Першы Усебеларускі з’езд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12:
 
== Ход з’езда ==
Да 27 (14) снежня было зарэгістравана каля 1800 дэлегатаў (пераважна настаўнікі, ваенныя, чыноўнікі). Колькасць удзельнікаў не была пастаяннай. На І Усебеларускім з'ездзе прысутнічала 1872 дэлегаты, з якіх 1167 з правам рашаючага голаса. На з'ездзе не былі прадстаўлены ўсе слаі беларускага насельніцтва — цалкам адсутнічалі прадстаўнікі ад буржуазіі (сярэдніх і буйных маянткоўцаў, сярэдніх і буйных акцыянераў, прадпрымальнікаў-прамыслоўцаў і фінансістаў (банкіраў)). З грамадскіх і палітычных груповак на з'езде выявіліся наступныя: зямляцтвы (беспартыйныя) — магілёўскае, мінскае, віцебскае, смаленскае, віленскае, гродзенскае (г.ззн. ад усіх беларускіх губерняў); фракцыі сацыялістычных партый: эсэраў правых і левых, сацыял-дэмакратаў (бальшавікоў, меншавікоў і інтэрнацыялістаў), [[Беларуская Сацыялістычная Грамада|Беларускай Сацыялістычнай Грамады]] і анархістаў; прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, такіх як земства, гарадскія самакіраванні, зямельныя камітэты, прафсаюзы, настаўніцкія аб'яднанні, ваенныя беларускія рады, бежанскія камітэты. Запрашаліся таксама і прадстаўнікі розных Саветаў. Па саслоўнай прыкмеце з'езд быў пераважна сялянскім, а па эканамічным поглядам — [[сацыялізм|сацыялістычным]].
 
З'езд абвясціў права беларускага народа на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўраду. Падчас паседжання назіралася розніца ў палітычных поглядах паміж дэлегатамі ад [[БСГ]] і т.зв. [[Беларускі абласны камітэт|«абласнікамі»]], якія прадстаўлялі галоўным чынам рэгіёны Усходняй Беларусі. Была абрана Рада Кангрэсу, у склад якой увайшоў 71 прадстаўнік розных палітычных партый, а таксама [[Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда|Выканаўчы камітэт Рады Кангрэсу]].