Розніца паміж версіямі "Іван Абрамавіч Ермачэнка"

др
→‎Біяграфія: вычытка, удакладненне
др (→‎Біяграфія: вычытка, удакладненне)
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Неўзабаве сям'я пераехала ў [[Масква|Маскву]], дзе галава сям'і працаваў на чыгунцы. Скончыў гімназію ў [[Масква|Маскве]], паступіў на электратэхнічны факультэт, але вучобу перапыніла [[Першая сусветная вайна]]. Падчас [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] — школу прапаршчыкаў, служыў у расійскай арміі і быў накіраваны на фронт, дзе даслужыўся да паручніка. Меў некалькі ўзнагарод. У [[1918]] г. трапіў у палон, адкуль уцёк. У грамадзянскую вайну афіцэр белай арміі, ад'ютант генерала [[Пётр Мікалаевіч Урангель|П. М. Урангеля]], меў званне падпалкоўніка.
 
У [[1920]] г. эвакуіраваўся ў [[Канстанцінопаль]], дзе далучыўся да беларускага руху. У 1921 г. прадстаўнік урада БНР у Канстанцінопалі і генеральны консул на Балканах; заснаваў консульскія аддзелы БНР у Югаславіі і Балгарыі. З'яўляўся адным з арганізатараў Беларускага камітэту ў Турцыі. У 1922 г. намеснік міністра замежных спраў БНР у Коўне. Пераехаў у [[горад Прага|Прагу]]. Скончыў медыцынскі факультэт [[Карлаў ўніверсітэт|Карлавага ўніверсітэта]] (1929). Займаўся лекарскай практыкай і грамадска-палітычнай дзейнасцю сярод беларускай эміграцыі. Узначальваў беларускі аддзел таварыства «Сокал». Фундатар часопісу [[«Іскры Скарыны»]]. У [[1925]] г. разам са старшынёй Рады БНР [[Пётр Антонавіч Крачэўскі|Пётрам Крэчэўскім]], [[Васіль Іванавіч Захарка|Васілём Захаркам]], [[Тамаш Тамашавіч Грыб|Тамашам Грыбам]] не прызнаў рашэнняў БерлінскаяБерлінскай [[Другая Усебеларуская канферэнцыя|Другой Усебеларускай канферэнцыі]], дзеабдзе аб'явілі пра роспуск ураду РадыУраду БНР.
 
3 [[1938]] г. — куратар беларуска-нямецкага супрацоўніцтва, у [[1939]] г. адбыліся перамовы прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў Рэйху з І. Ермачэнкам. Ён прапанаваў нямецкаму боку праект разгрому [[СССР|Савецкага Саюзу]], у якім важную ролю адыгрывала саюзная Германіі беларуская дзяржава. Разам з Васілём Захаркам апрацаваў мемарандум да [[Адольф Гітлер|А.Гітлера]], у якім яны прасілі звярнуць пільную ўвагу на вырашэнне беларускага пытання. У [[1940]] г. заснаваў у [[Прага|Празе]] Беларускі камітэт самапомачы, стварыў уласнае прыватнае выдавецтва, што выпусціла пяць кніг.
200

правак