Ілія: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
VladimirZhV (размовы | уклад) дапаўненне |
D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 22:
Даўжыня 62 км. Плошча [[вадазбор]]у 1220 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,8 м³/с. Сярэдні [[Ухіл ракі|нахіл воднай паверхні]] 1,8 [[праміля|‰]].
'''Асноўныя прытокі''': [[Бачылаўка]], [[Дроздка]], [[Талва]] (справа), [[Каменка (басейн Нёмана)|Каменка]], [[Сліжанка]], [[Мышкоўка]], [[Выпрата]], [[Баброўка (прыток Іліі)|Баброўка]], [[Жучок]], [[Шчарка (рака)|Шчарка]], [[Рыбчанка (рака)|Рыбчанка]] (злева); Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Пачынаецца за 2 км на захад ад вёскі [[Міхалкавічы]] ў межах [[Мінскае ўзвышша|Мінскага ўзвышша]], упадае ў паўднёвы заліў [[Вілейскае вадасховішча|Вілейскага вадасховішча]]. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. У ніжнім цячэнні ракі размяшчаецца зона адпачынку Вілейка. [[Даліна]] невыразная, яе шырыня 2—3 км. [[Пойма]] забалочаная, нізкая, яе шырыня 0,3—0,5 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 25 км каналізаванае, ніжэй звілістае. Шырыня яго ў межань у вярхоўі 5—10 м, ніжэй да 20 м.
|