Дэмакратыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Формы кіравання}}
'''Дэмакратыя''' ({{lang-el|δημοκρατία}} — «улада народа»), від палітычнага ладу [[дзяржава|дзяржавы]] або палітычнай сістэмы [[грамадства]], пры якім заканадаўчыя і выканаўчыя функцыі ажыццяўляюцца як праз прамое народаўладдзе ([[прамая дэмакратыя]]), так і праз прадстаўнікоў, якія выбіраюцца народам ці якой-небудзь яго часткай ([[прадстаўнічая дэмакратыя]]). Галоўнай прыкметай дэмакратыі з'яўляецца забеспячэнне прапарцыйнага прадстаўніцтва ва ўладзе як мага шырэйшых інтэрасаў насельніцтва, прысутных у краіне, а таксама дынамічная змена прадстаўнічай улады разам са зменай адпаведных інтэрасаў у часе. Паколькі ідэал народаўладздзя цяжкадасягаемы і належыць розным тлумачэнням, прапаноўвалася мноства практычных мадэляў. Да XVIII стагодздзя найбольш вядомай мадэллю была прамая дэмакратыя, дзе грамадзяне ажыццяўляюць сваё права прыняцця палітычных рашэнняў непасрэдна, за кошт дасягнення кансэнсуса ці з дапамогай працэдураў падпарадкавання меншасці большасці. У прадстаўніковай дэмакратыі грамадзяне ажыццяўляюць тое ж права праз абраных імі дэпутатаў і іншых службовых асобаў шляхам дэлегавання ім часткі ўласных правоў, пры гэтым абраныя кіраўнікі прымаюць рашэнні з улікам перавагаў кіруемых і адказваюць перад імі за сваі дзеянні. Дэмакратыя можа існаваць ва унітарных дзяржавах (Францыя, Швецыя, Партугалія, Японія) і ў федэратыўных дзяржавах (Швейцарыя, ЗША, Германія, Канада, Бразілія, Індыя).
 
[[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь]] абвяшчае жаданне народа [[Беларусь|Беларусі]] забяспечыць непарушныя ўстоі народаўладдзя і называе Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай.