Дэмакратыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Дэмакратыя''' ({{lang-el|δημοκρατία}} — «улада народа»), від палітычнага ладу [[дзяржава|дзяржавы]] або палітычнай сістэмы [[грамадства]], пры якім заканадаўчыя і выканаўчыя функцыі ажыццяўляюцца як праз прамое народаўладдзе ([[прамая дэмакратыя]]), так і праз прадстаўнікоў, якія выбіраюцца народам ці якой-небудзь яго часткай ([[прадстаўнічая дэмакратыя]]). Галоўнай прыкметай дэмакратыі з'яўляецца забеспячэнне прапарцыйнага прадстаўніцтва ва ўладзе як мага шырэйшых інтэрасаў насельніцтва, прысутных у краіне, а таксама дынамічная змена прадстаўнічай улады разам са зменай адпаведных інтэрасаў у часе. Паколькі ідэал народаўладздзя цяжкадасягаемы і належыць розным тлумачэнням, прапаноўвалася мноства практычных мадэляў. Да XVIII стагодздзя найбольш вядомай мадэллю была прамая дэмакратыя, дзе грамадзяне ажыццяўляюць сваё права прыняцця палітычных рашэнняў непасрэдна, за кошт дасягнення кансэнсуса ці з дапамогай працэдураў падпарадкавання меншасці большасці. У прадстаўніковай дэмакратыі грамадзяне ажыццяўляюць тое ж права праз абраных імі дэпутатаў і іншых службовых асобаў шляхам дэлегавання ім часткі ўласных правоў, пры гэтым абраныя кіраўнікі прымаюць рашэнні з улікам перавагаў кіруемых і адказваюць перад імі за сваі дзеянні. Дэмакратыя можа існаваць ва унітарных дзяржавах (Францыя, Швецыя, Партугалія, Японія) і ў федэратыўных дзяржавах (Швейцарыя, ЗША, Германія, Канада, Бразілія, Індыя).
 
== Сучасныя тэорыі дэмакратыі ==
* Партысіпацыённая
* Плебісцытарная
* Плюралістычная
* Рынкавая
* Сацыялістычная ([[сацыял-дэмакратыя]])
* Паліархія
* Інфармацыйная
 
== Функцыі дэмакратыі ==
Эфектыўнае дужанне з завышанай самаацэнкай грамадзкіх лідараў вынікаў сваёй дзейнасці. Аб’ектыўную адзнаку якасці грамадзкага кіравання можна атрымаць толькі на выбарах ва ўмовах вольных камунікацый.
Мэтапакладанне — дэмакратыя прымушае палітычных лідараў улічваць патрэбы чалавека ў складзе глябальных мэт разьвіцця. Адсутнасьць дэмакратыі можа прывесці да жахлівых рэпрэсій у імя прагрэсу, калі палітык ставіць прыватную эканамічную або ідэалагічную мэту вышэй жыццяў суайчыннікаў па міма іх волі.
Прылада палітычных узгадненняў, забяспечвае змену эліт прымальным спосабам, падчас ідэалагічнага дужання на выбарах. У аўтарытарных дзяржавах эліту змяняюць з выкарыстаннем грубіянскай сілы, і гэтая працэдура суправаджаецца значнымі стратамі ў эканоміцы. Пры гэтым пэрыядычная ратацыя ўлады неабходная для прадухіленьня застою ў разьвіцці.
 
== Дэмакратыя ў Беларусі ==
[[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь]] абвяшчае жаданне народа [[Беларусь|Беларусі]] забяспечыць непарушныя ўстоі народаўладдзя і называе Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай.
 
== Літаратура ==
* {{Кніга|аўтар=Чарнаўскі, Д.С.|загаловак=Сынэргетыка і інфармацыя (дынамічная тэорыя інфармацыі)|месца=М.|выдавецтва=Едиториал УРСС|год=2004|старонак=288|isbn=5-354-00241-9}}
 
 
{{палітыка}}
{{дапісаць}}
{{няма крыніц}}
{{polit-stub}}