Адкрыць галоўнае меню

Змены

4 739 байтаў дададзена ,  1 год таму
{{Формы кіравання}}
'''Дэмакратыя''' ({{lang-el|δημοκρατία}} — «улада народа»), від палітычнага ладу [[дзяржава|дзяржавы]] або палітычнай сістэмы [[грамадства]], пры якім заканадаўчыя і выканаўчыя функцыі ажыццяўляюцца як праз прамое народаўладдзе ([[прамая дэмакратыя]]), так і праз прадстаўнікоў, якія выбіраюцца народам ці якой-небудзь яго часткай ([[прадстаўнічая дэмакратыя]]). Галоўнай прыкметай дэмакратыі з'яўляецца забеспячэнне прапарцыйнага прадстаўніцтва ва ўладзе як мага шырэйшых інтэрасаў насельніцтва, прысутных у краіне, а таксама дынамічная змена прадстаўнічай улады разам са зменай адпаведных інтэрасаў у часе. Паколькі ідэал народаўладздзя цяжкадасягаемы і належыць розным тлумачэнням, прапаноўвалася мноства практычных мадэляў. Да XVIII стагодздзя найбольш вядомай мадэллю была прамая дэмакратыя, дзе грамадзяне ажыццяўляюць сваё права прыняцця палітычных рашэнняў непасрэдна, за кошт дасягнення кансэнсуса ці з дапамогай працэдураў падпарадкавання меншасці большасці. У прадстаўніковай дэмакратыі грамадзяне ажыццяўляюць тое ж права праз абраных імі дэпутатаў і іншых службовых асобаў шляхам дэлегавання ім часткі ўласных правоў, пры гэтым абраныя кіраўнікі прымаюць рашэнні з улікам перавагаў кіруемых і адказваюць перад імі за сваі дзеянні. Дэмакратыя можа існаваць ва унітарных дзяржавах (Францыя, Швецыя, Партугалія, Японія) і ў федэратыўных дзяржавах (Швейцарыя, ЗША, Германія, Канада, Бразілія, Індыя).
 
== Гісторыя ==
 
=== Антычнасць ===
Тэрмін «дэмакратыя» ўпершыню з'явіўся ў [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэцкай]] палітычнай і філасофскай думцы. Як правіла, першымі дэмакратыямі лічацца старажытнагрэцкія гарады-дзяржавы ў [[Атэны|Атэнах]], створаныя на чале з Клейстэнам ў 507 годзе да нашай эры. Клейстэна называюць «бацькам атэнскай дэмакратыі»<ref>{{Кніга|аўтар=R. Po-chia Hsia, Lynn Hunt, Thomas R. Martin, Barbara H. Rosenwein, and Bonnie G. Smith|загаловак=The Making of the West, Peoples and Cultures, A Concise History|volume=I: To 1740|месца=Boston and New York|выдавецтва=Bedford/St. Martin’s|год=2007|старонкі=44}}</ref>. Атэнскі філосаф [[Платон]] супрацьпастаўляў дэмакратыі, сістэму «рэгулюючага кіравання», з альтэрнатыўнымі сыстэмамі [[манархія|манархіі]] (кіраванне аднаго чалавека), [[алігархія|алігархіі]] (кіраванне малага класа эліты) і [[тымакратыя|тымакратыі]] (кіраванне класа ўласнікаў). Сёння класычная атэнская дэмакратыя, на думку многіх, з'яўлялася прамой дэмакратыяй. Першапачаткова гэтая форма ўлады мела дзве адметныя асаблівасці: па-першае, выбар па жэрабі для звычайных грамадзянаў на пасады дзяржаўных установаў і судоў і, па-другое, сход усіх грамадзянаў<ref>Grinin L. E. [http://www.socionauki.ru/book/early_state_en/ Early State and Democraсy]. socionauki.ru</ref>. Усе грамадзяне мелі права выступаць і галасаваць на сходзе, дзе ўсталёўваліся законы горада-дзяржавы. Тым не менш, атэнскімі грамадзянамі з'яўляліся толькі мужчыны, якія нарадзіліся ад атэнскіх бацькоў і мелі ўзрост большы за 20 гадоў. Усе жанчыны, рабы, замежнікі і мужчын ува ўзросце да 20 гадоў правы грамадзянаў ня мелі. З прыкладна 200—400 тысячаў жыхароў налічвалася толькі 30—60 тысячаў грамадзянаў. Абраныя генералы часцяком мелі значны ўплыў на сходах. Гэтак [[Перыкл]] быў дэ-факта шмат гадоў палітычным лідэрам Атэнаў, падчас перыяду, калі яго абіралі на дзяржаўныя пасады агулам 15 гадоў запар.
 
=== Іншыя перыяды ===
З ускладненнем дзяржаўных задачаў, прамая дэмакратыя была практычна паўсюдна выцесненая [[манархія|манархічнымі]] формамі кіравання. У цяперашні час дэмакратычнае кіраванне звычайна носіць форму заходняй [[Еўропа|еўрапейскай]] прадстаўнічай дэмакратыі, якая атрымала назву «[[ліберальная дэмакратыя]]». Сярод яе тэарэтычных заснавальнікаў былі [[Жан-Жак Русо]] ([[1712]]—[[1778]]), [[Джон Лок]] ([[1632]]—[[1704]]) і [[Шарль Луі дэ Мантэск’ё|Мантэск’ё]] ([[1689]]—[[1755]]). Развіццё сродкаў масавай камунікацыі, аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі, тэорыі штучнага інтэлекта з інжынерыяй ведаў, з улікам нарастальных складанасцяў з рэалізацыяй прадстаўнічай дэмакратыі, адрадзіла цікавасць да яе прамых формаў.
 
Рускі філосаф Павал Іванавіч Наўгародцаў сцвярджаў, што «З цяжарам народаўладздзя можа зладзіцца толькі народ, здольны да самаабмежавання».
 
== Сучасныя тэорыі дэмакратыі ==
8 655

правак