Адкрыць галоўнае меню

Змены

4 921 байт дададзены ,  1 год таму
 
Рускі філосаф Павал Іванавіч Наўгародцаў сцвярджаў, што «З цяжарам народаўладздзя можа зладзіцца толькі народ, здольны да самаабмежавання».
 
== Прыкметы дэмакратычнай дзяржавы ==
Сучаснае паняцце дэмакратыі ўключае наступныя грамадзянскія правы і [[воля (права)|волі]]:
 
* [[Свабода слова|свабоду слова]] пры наяўнасці адказнасці за выкарыстанне дадзенага права;
* волю [[веравызнанне|веравызнання]] і адпраўлення веры, рэлігійных культаў і абрадаў;
* аддзяленне [[рэлігія|рэлігіі]] ад дзяржавы і [[школа|школы]];
* волю выбара мовы міжасобасных зносінаў;
* незалежнасць друка і іншых [[сродкі масавай інфармацыі|сродкаў масавай інфармацыі]] (уключаючы тэлебачанне);
* дэпалітызацыю і дэпартызацыю войска, паліцыі, органаў дзяржаўнай бяспекі, пракуратуры і суда, радавога (непалітычнага) складу апарата органаў дзяржаўнай улады і кіравання;
* грамадзянскі, грамадзкі і парламенцкі кантроль за войскам, паліцыяй, органамі дзяржбяспекі і іншымі сілавымі структурамі
* права грамадзяніна на вольнае атрыманне і распаўсюджванне поўнай, пэўнай і праўдзівай інфармацыі аб дзейнасьці органаў улады і кіравання;
* волю творчасці і творчага самавыяўлення, і ў прыватнасці волю выраза меркаванняў;
* волю мірных збораў, шэсьцяў, мітынгаў і дэманстрацый;
* волю саюзаў, арганізацый і палітычных партый, не забароненых законам;
* права грамадзян вольна аб’ядноўвацца ў любыя не забароненыя законам грамадзкія арганізацыі, групы, саюзы і палітычныя партыі;
* гарантыі асабістай недатыкальнасці грамадзян;
* права чалавека на жыццё, асабістую волю і [[Бяспека|бяспеку]];
* права [[прыватная ўласнасць|прыватнай уласнасці]], гарантыі яе недатыкальнасці і права на волю не забароненай законам эканамічнай дзейнасці;
* незалежнасць і бесстароннасць суда;
* права чалавека на сумленны і аб’ектыўны разгляд яго справы ў судзе пры забеспячэнні рэальнай спаборнасці бакоў абвінавачвання і абароны і строгім захаванні прэзумпцыі невінаватасці
* строгае захаванне прынцыпу падзелу заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады
* адказнасць службоўцаў выканаўчай улады перад прадстаўнічымі органамі
* абмежаванне ўмяшання дзяржавы ў дзейнасць эканамічных суб’ектаў, грамадзян, грамадзкіх арганізацый, партый і рухаў, рэлігійных канфесій, органаў мясцовага самакіравання
* моцнае [[мясцовае самакіраванне]]
* развітое грамадзянскае грамадзтва
* развітыя інстытуты парламентарызму, уключаючы парлямэнцкія расследаванні
* усеагульнае, роўнае і прамое выбарчае права пры забесьпячэнні рэальнага раўнапраўя і спаборнасці кандыдатаў, палітычных партый і рухаў і іх праграм
* дзяржаўныя гарантыі унутрапартыйнай і унутрапрафсаюзнай дэмакратыі, у прыватнасці гарантыі вольнага існавання унутрапартыйных фракцый і захаванні вызначаных працэдур пры выбарах партыйных органаў — гэта не можа з'яўляцца ўнутранай справай ні адной партыі, прэтэндуючай на ўдзел у выбарах.
 
== Сучасныя тэорыі дэмакратыі ==
8 655

правак