Кірыл Уладзіміравіч Кедук: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ethn (размовы | уклад)
Новая старонка: '{{Музыкант|Імя=Кірыл Кедук|Подпіс=|Лога=|Выява=|Апісанне выявы=|Поўнае імя= Кірыл Уладзімір...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:28, 23 сакавіка 2018

Кірыл Уладзіміравіч Кедук (нарадзіўся 9 кастрычніка 1987, Гродна) — беларускі і польскі піяніст.

Кірыл Кедук
Поўнае імя Кірыл Уладзіміравіч Кедук
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1987(1987-10-09) (36 гадоў)
Месца нараджэння Гродна
Краіна Беларусь, Польшча
Музычная дзейнасць
Прафесіі Піяніст
Інструменты Фартэпіяна
Жанры Класічная музыка

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і музыкантаў. Скончыў Гданьскую музычную акадэмію імя Ф.Шапэна (ХХХХ, фартэпіяна, клас Уладзімежа Войталя),

У 19931999 гадах вучыўся ў Рэспубліканскім каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у 19992004 гадах — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, і ў 20042007 гадах — у Амстэрдамскай кансерваторыі. Вучань беларускай піяністкі Зоі Качарскай і нарвежскага піяніста Хокана Аўстбё.

Лаўрэат і дыпламант міжнародных конкурсаў у Вільнюсе, Антверпене (Бельгія), Таранта (Італія), Мар'янскіх Лазнях (Чэхія); дыпламант нацыянальнага конкурсу ў Нідэрландах.

Дыскаграфія

У 2013 годзе запісаў дэбютны сольны дыск "My Polish Diary" ("Delos Records"), прысвечаны памяці бацькі: Chopin:

  • Variations Brillantes, Op. 12

Zarebski:

  • Les roses et les épines
    • Andante con moto
    • Presto
    • Andante
    • Allegro molto
    • Allegretto

Szymanowski:

  • Masques, Op. 34
  • Sheherazade
  • Tantris the Buffoon
  • The Serenade of Don Juan

Paderewski:

  • Caprice in G Major, Op. 14
  • Nocturne in B-flat major, Op. 16

Lutoslawski:

  • Two Etudes (1941)
    • Etude No. 1
    • Etude No. 2

Канцэртнае жыццё

Канцэртуе з сямі год. Ва ўзросце дзесяці гадоў упершыню выступіў з сімфанічным аркестрам - на сцэне Беларускай дзяржаўнай філарммоніі.

Выступаў з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі, Дзяржаўным камерным аркестрам Беларусі, Нацыянальным сімфанічным аркестрам Мексікі, Еўрапейскім фестывальным аркестрам (Бельгія) і Аркестрам брусельскага опернага тэатра De Munt.

Аснову рэпертуара складаюць творы Шуберта, Шапена, Ліста, Пракоф'ева, Рахманінава. Выступае з канцэртамі ў Беларусі і за мяжой.