Дар’я Уладзіміраўна Домрачава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 106:
8 снежня 2017, упершыню пасля свайго вяртання да ўдзелу ў гонках, Дар’я Домрачава здолела выйграць спрынт (на этапе Кубка свету ў Хохфільцэне). 21 студзеня 2018 яна выйграла гонку ў мас-старце, апошнюю на перадалімпійскім этапе Кубка свету па біятлоне, што завершыўся ў італьянскім Антхольцы. На [[Зімовыя Алімпійскія гульні 2018|Алімпіядзе-2018]] выйграла залаты медаль у складзе эстафеты і срэбны ў біятлонным мас-старце на 12,5 кіламетра. У дзень перамогі на алімпійскіх гульнях Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь [[Аляксандр Лукашэнка]] ўзнагародзіў Дар’ю Домрачаву і яе сябровак па камандзе ордэнамі «[[Ордэн «За асабістую мужнасць», Беларусь|За асабістую мужнасць]]» <ref>[http://blr.belta.by/president/view/lukashenka-uznagarodziu-belaruskih-bijatlanistak-alimpijskih-chempienak-ordenami-za-asabistuju-muzhnasts-66545-2018/ Лукашэнка ўзнагародзіў беларускіх біятланістак - алімпійскіх чэмпіёнак ордэнамі "За асабістую мужнасць"]</ref>.
 
[[9 сакавіка]] 2018, выйграўшы спрынт на этапе Кубка свету ў фінскім Контыялахці, Дар’я Домрачава апярэдзіла немку [[Урсула Дызл|Урсулу Дызл]] і аднаасобна заняла трэцяе месца паводле колькасці перамог на этапах Кубка свету, якіх у актыве беларускі стала 31<ref>[https://www.pressball.by/news/biathlon/289467 pressball.by]</ref>. Затым 19 сакавіка Дар’я Домрачава заняла першае месца ў гонцы праследавання на наступным этапе Кубка свету па біятлоне ў нарвежскім Холменколене<ref>[http://blr.belta.by/sport/view/darja-domrachava-vyjgrala-gonku-prasledavannja-na-etape-kubka-svetu-u-holmenkolene-67189-2018/ blr.belta.by]</ref>. 23 сакавіка яна выйграла спрынтарскую гонку на этапе Кубка свету ў [[Цюмень|Цюмені]].
 
 
{{зноскі}}